Кліпертон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Востраў Кліпертон
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Clippertonisland.jpg
Характарыстыкі
Плошча9 км²
Найвышэйшы пункт29 м
Насельніцтва0 чал. (2012)
Размяшчэнне
10°18′ пн. ш. 109°13′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кліпертон (Ціхі акіян)
Востраў Кліпертон
Востраў Кліпертон
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Кліпертон (па-французску: île Clipperton, неафіцыйна: île de la Passion) — незаселены каралавы атол у Ціхім акіяне, які належыць Францыі. Плошча атола складае 9 км², знаходзіцца ў 1300 км на паўднёвы захад ад Мексікі.

Кальцо сушы поўнасцю абкружае лагуну, якая мае радыус каля 8 км. У лагуне вада днём застойваецца. Самай высокай кропкай вострава з'яўляецца скала Кліпертон вышынёй 21 м.

Месцазнаходжанне вострава Кліпертон

Клімат вострава трапічны, з сярэдняй тэмпературай ад 20 °C да 32 °C. Сезон дажджоў цягнецца з мая па верасень, пад час якога здараюцца трапічныя буры. Вада вакол вострава цёплая дзякуючы заходнім цячэнням, якія плывуць ад мацерыка. У 1890 годзе сюды былі завезеныя какосавыя пальмы, і зараз яны растуць невялікімі групамі ў некалькіх месцах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў былы адкрыты Фернанам Магеланам у 1521 годзе. Сваю сучасную назву востраў атрымаў у гонар пірацкага правадыра Джона Кліпертана, які змагаўся з іспанцамі ў пачатку XVII стагоддзя і выкарыстоўваў гэты востраў як сваю базу.

У 1708 годзе два французскія караблі Princess i Découverte прыбылі на востраў і далі яму назву Île de la Passion, абвясціўшы яго тэрыторыяй Францыі. Першая навуковая экспедыцыя высадзілася на востраве ў 1725 годзе.

У 1858 годзе востраў быў афіцыйна далучаны да Францыі, і далучаны да яе калоній у Акіяніі, Французскай Палінезіі. У 18971931 гг. востраў быў заняты Мексікай, пад французскі кантроль быў вернуты пасля падпісання міжнароднага дагавора. У 1935 годзе востраў быў вылучаны з Французскай Палінезіі ў асобную адміністрацыйную адзінку Domaine public de l'État français.

У 2007 годзе кіраванне востравам было даручана непасрэдна французскаму ўраду, а непасрэдным кіраўніком з'яўляецца міністр па заморскім тэрыторыям.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]