Косінскі тралейбус
Косінскі тралейбус | |
Тралейбусная сістэма | |
---|---|
Краіна | |
Горад | |
Дата адкрыцця | |
Дата зачынення |
Ліквідаваны |
Колькасць тралейбусных паркаў |
1 |
Колькасць тралейбусаў |
1 |
Кампанія-перавозчык |
Калгас "Перамога" |
Косінскі тралейбус (трансліт.: Kosinski traliejbus) — грузавы тралейбус (тралейвоз), які дзейнічаў ў 1954 годзе ў вёсцы Косіна Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Тралейбусная лінія вяла ад корманарыхтоўчага цэха да малочна-таварнай ферме ўздоўж кароўнікаў, цялятніка, птушнікаў, свінарнікаў. Тралейбус абслугоўваў ферму, падвозіў корм, перавозіў грузы паміж цэхамі фермы.
Тралейбус пабудаваны і змантаваны ў 1954 годзе Інстытутам механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. Грузападымальнасць машыны — 1 тона і магутнасцю ў 3,5 квт.
Вядом пра тралейбус па двум артыкулам у часопісах «Огонёк» і «Техника — молодёжи» у 1954 годзе, далейшы лёс тралейбуса не вядомы.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Архіўная інфармацыя аб калгасе на сайце архіваў Беларусі
- Артыкул з часопіса «Огонёк» № 13, 1954 г. на сайце transphoto.ru
- Артыкул з часопіса «Техника — молодёжи» № 7, 1954 г. на сайце transphoto.ru
|
|