Пышнянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пышнянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Пышна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 803
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2132
Код аўтам. нумароў 2

Пышня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пышна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (3 населеныя пункты: Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[1], 18 сакавіка 1963 года — частка скасаванага Весніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў склад Стайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[3]. 30 ліпеня 1966 года 10 населеных пунктаў былога Весніцкага сельсавета (Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі) перададзены ў склад адноўленага Ушацкага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пышнянскага сельсавета 25 населеных пунктаў[5]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Каменка[6]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стайскага сельсавета[7].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 803 чалавекі[8], з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[9].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты: Антонаўка, Ассё, Вялікія Пышнагоры, Забалацце, Забор’е, Закаліўе, Заполле, Зароўе, Звязда, Клеўзы, Крыўкі, Крыўцы, Малыя Пышнагоры, Навасёлкі, Навіны, Поплаўкі, Пунішча, Пышна, Савін Дуб, Саламахі, Слабодка, Студзёнка і Убярцы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 77 Об упразднении сельского населенного пункта
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.