Лін Маргуліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лін Маргуліс
англ.: Lynn Margulis
Дата нараджэння 5 сакавіка 1938(1938-03-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 2011(2011-11-22)[3][1][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Карл Саган
Дзеці Dorion Sagan[d] і Jeremy Sagan[d]
Род дзейнасці эвалюцыяніст, выкладчыца ўніверсітэта, батанік, заолаг, эколаг, мікрабіёлаг
Навуковая сфера клетачная біялогія[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайт geo.umass.edu/fac… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лін Маргуліс (у дзявоцтве Лін Петра Аляксандр, англ. Lynn Petra Alexander;[6][7] 5 сакавіка 1938 — 22 лістапада 2011)[7] — амерыканскі біёлаг-эвалюцыяніст. Вядомая як адна з першых сучасных навукоўцаў, хто прапанаваў ідэю важнасці сімбіёзу ў эвалюцыі. Гісторык Ян Сапп адзначаў, што «імя Лін Маргуліс з’яўляецца такім жа сінонімам сімбіёзу, як імя Чарльза Дарвіна — эвалюцыі».[8] У прыватнасці, Маргуліс сфармавала аснову цяперашняга разумення эвалюцыі клетак з ядрамі (падзея, якую Эрнст Майр назваў «магчыма, самай важнай і драматычнай падзеяй у гісторыі жыцця»[9]), выказаўшы здагадку, што гэта было вынікам сімбіятычныга зліцця пракарыятычных клетак. Маргуліс таксама распрацоўвала гіпотэзу Геі разам з брытанскім хімікам Джэймсам Лаўлакам, які выказаў здагадку, што Зямля функцыянуе як адзіная самарэгулявальная сістэма, і была галоўным абаронцам і распаўсюджвальнікам класіфікацыі пяці царстваў Роберта Уітэкера.

На працягу ўсёй яе кар’еры праца Маргуліс выклікала моцныя пярэчанні (адна заяўка на грант выклікала адказ: «Ваша даследаванне — лайно. Не марнуйце часу на новыя заяўкі»).[8][10] Яе асноватворная праца «Аб паходжанні мітатычных клетак» была апублікавана ў 1967 годзе пасля таго, як яе адхілілі каля пятнаццаці часопісаў.[11] На той момант Лін Маргуліс з’яўлялася малодшым навуковым супрацоўнікам Бостанскага ўніверсітэта. Яе тэорыя аб тым, што клеткавыя арганэлы, такія як мітахондрыі і хларапласты, паходзяць ад некалі свабоднаіснуючых бактэрый, збольшага ігнаравалася на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Шырокае прызнанне тэорыя эндасімбіёзу  (руск.) атрымала толькі пасля таго, як была грунтоўна пацверджана генетычнымі дадзенымі. У 1983 годзе Маргуліс была абрана членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Прэзідэнт Біл Клінтан уручыў ёй Нацыянальны медаль навукі ў 1999 годзе. У 2008 годзе Лонданскае таварыства Ліннея ўзнагародзіла яе медалём Дарвіна-Уоллеса.

Маргуліс, якую называлі «свавольнай маці-зямлёй навукі»[12], «апраўданым ерэтыком»[13] або «бунтаркай у навуцы»[14], была моцным крытыкам неадарвінізму.[15] Яе пазіцыя выклікала пажыццёвыя дэбаты з вядучымі біёлагамі-неадарвіністамі, у тым ліку з Рычардам Докінзам[16], Джорджам К. Уільямсам і Джонам Мэйнардам Смітам.[8] У працы Маргуліс па сімбіёзе і эндасімбіятычнай тэорыі былі важныя папярэднікі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у прыватнасці, Андрэас Франц Вільгельм Шымпер, Канстанцін Меражкоўскі, Барыс Каза-Палянскі і Іван Валін. Маргуліс не толькі спрыяла большаму прызнанню іх унёску, але асабіста кіравала першым англійскім перакладам кнігі Каза-Палянскага «Сімбіягенез: Новы прынцып эвалюцыі», якая выйшла за год да яе смерці. Асноўныя працы Лін Маргуліс, асабліва тыя, якія былі прызначаны для шырокай аўдыторыі, былі напісаны сумесна з яе сынам Дарыёнам Саганам.

У 2002 годзе часопіс Discover прызнаў Маргуліс адной з 50 самых важных жанчын у навуцы.[17]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лін Маргуліс нарадзілася ў Чыкага ў габрэйскай сіянісцкай сям’і.[18] Старэйшая з чатырох дачок бацькі Морыса Александэра і маці Леоны Ўайз Александэр. Морыс быў адвакатам, які таксама кіраваў кампаніяй, што вырабляла дарожныя фарбы. Леона кіравала турыстычным агенцтвам.[19] У 1952 годзе Лін паступіла ў сярэднюю школу Акадэміі Гайд-Парка[20]. Яна апісвала сябе як кепскую вучаніцу, якой часта даводзілася стаяць у куце.[7]

Тым не менш, Лін была здольным падлеткам, і калі ёй было пятнаццаць год, яна была прынята ў эксперыментальную школу пры Чыкагскім ўніверсітэце  (англ.).[21][22][23][24] У 1957 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, яна атрымала ступень бакалаўра гуманітарных навук у Чыкагскім універсітэце. Яна паступіла ва Універсітэт Вісконсіна, каб вывучаць біялогію пад кіраўніцтвам Ганса Рыса і Вальтэра Плаўта. Яе першая публікацыя, апублікаваная сумесна з Плаўтам у 1958 годзе ў Journal of Protozoology, была прысвечана генетыцы эўгленавых водарасцяў.[25] У 1960 годзе Лін Маргуліс атрымала ступень магістра генетыкі і заалогіі і пасля гэтага пераехала ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, дзе займалася даследаваннямі пад кіраўніцтвам заолага Макса Альферта. У 1964 годзе, перад тым як яна паспела завяршыць сваю дысертацыю, ёй прапанавалі стаць навуковым супрацоўнікам, а затым і выкладчыкам ва Універсітэце Брандэйса ў Масачусэтсе. У 1965 годзе, ужо падчас працы на новым месцы, яна атрымала ступень доктара філасофіі ў Берклі. Тэма яе дысертацыі была «Незвычайны патэрн ўключэння тымідыну ў эўглену».[26] У 1966 годзе яна пераехала ў Бостанскі ўніверсітэт, дзе выкладала біялогію на працягу дваццаці двух гадоў. Спачатку яна была малодшым выкладчыкам (англ. adjunct assistant professor), а ў 1967 годзе была прызначана выкладчыкам (англ. assistant professor). У 1971 годзе яна атрымала пасаду дацэнта (англ. associate professor), а у 1977 годзе — пасаду поўнага прафесара (англ. full professor). У 1986 годзе атрымала званне заслужанага прафесара батанікі Масачусецкага ўніверсітэта ў Амхерсце. Яна стала заслужаным прафесарам біялогіі ў 1993 годзе. У 1997 годзе яна перайшла на кафедру навук аб Зямлі ў Амхерсце, каб «з вялікім задавальненнем»[27] стаць заслужаным прафесарам навук аб Зямлі, якую займала да самай сваёй смерці.[28]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Маргуліс выйшла замуж за астранома Карла Сагана ў 1957 годзе, неўзабаве пасля атрымання ёю ступені бакалаўра. Саган тады быў аспірантам па фізіцы ў Чыкагскім універсітэце. Іх шлюб скончыўся ў 1964 годзе, якраз перад тым, як яна атрымала доктарскую ступень. У іх было два сыны: Дарыён Саган, які пазней стаў аўтарам навукова-папулярнай літаратуры, і Джэрэмі Саган, распрацоўшчык праграмнага забеспячэння і заснавальнік кампаніі Sagan Technology. У 1967 годзе яна выйшла замуж за Томаса Н. Маргуліса, крышталёграфа. У іх быў сын Захары Маргуліс-Онума, адвакат па крымінальных справах у Нью-Ёрку, і дачка Джэніфер Маргуліс, настаўніца і пісьменніца[20]. Пара развялася ў 1980 годзе. Лін каментавала: «Я двойчы кідала працу жонкі», «Гэта не ў чалавечых магчымасцях — быць добрай жонкай, добрай маці і першакласным навукоўцам. Ніхто не можа гэтага зрабіць: нечым даводзіцца ахвяраваць»[29]. У 2000-х у яе былі адносіны з калегам-біёлагам Рыкарда Герэра[20]. Яе сястра Джоан Александэр выйшла замуж за Нобелеўскага лаўрэата Шэлдана Глэшаў; іншая сястра, Шэран, выйшла замуж за матэматыка Даніэля Клейтмана.

Яна была рэлігійным агностыкам[20] і перакананым эвалюцыяністам, але аспрэчвала сучасную сінтэтычную тэорыю эвалюцыі: «Я памятаю, як аднойчы прачнулася з прасвятленнем: я не неадарвіністка! Я прыгадала ранейшы досвед, калі зразумела, што я не веру ў гуманістычны іўдаізм  (руск.). Хаця я вельмі шаную ўклад Дарвіна і згодна з большасцю яго тэарэтычнага аналізу, і я дарвіністка, але я не неадарвіністка»[11]. Яна сцвярджала, што «натуральны адбор ліквідуе і, магчыма, падтрымлівае, але не стварае», і сцвярджала, што сімбіёз з’яўляецца галоўным рухавіком эвалюцыйных змен.[15]

У 2013 годзе Маргуліс была уключана ў склад Кансультатыўнай рады Нацыянальнага цэнтра навуковай адукацыі.[30]

Маргуліс памерла 22 лістапада 2011 года ў сваім дома ў Амхерсце, штат Масачусэтс, праз пяць дзён пасля перанесенага гемарагічнага інсульту.[6][7][29][31] Па яе жаданні яе крэміравалі, а прах развеялі ў яе любімых месцах, побач з домам.[32]

Унёскі[правіць | правіць зыходнік]

Тэорыя эндасімбіёзу[правіць | правіць зыходнік]

Хларапласты глаўкафітаў, такіх як Glaucocystis (на здымку), маюць пептыдагліканавы слой, што сведчыць аб іх эндасімбіятычным паходжанні ад цыянабактэрый.[33]

У 1966 годзе, падчас працы малодшым выкладчыкам Бостанскага ўніверсітэта, Лін Маргуліс напісала тэарэтычную працу пад назвай «Аб паходжанні мітатычных клетак».[34] Артыкул, аднак, быў «адхілены прыкладна у пятнаццаці навуковых часопісах», прыгадвала яна.[11] Урэшце праца была надрукавана ў Часопісе тэарэтычнай біялогіі, і сёння яна лічыцца паваротнай у сучаснай эндасімбіятычнай тэорыі. Маргуліс славілася ўпартасцю ў прасоўванні сваёй тэорыі, нягледзячы на супраціўленне, з якім сутыкнулася ў той час.[7] Паходжанне мітахондрый ад бактэрый і хларапластаў ад цыянабактэрый было эксперыментальна прадэманстравана ў 1978 годзе Робертам Шварцам і Маргарэт Дэйхаф.[35] Гэта стала першым эксперыментальным доказам тэорыі сімбіягенезу.[7] Эндасімбіятычная тэорыя арганагенезу атрымала шырокае прызнанне ў пачатку 1980-х гадоў, пасля таго як было выяўлена, што генетычны матэрыял мітахондрый і хларапластаў істотна адрозніваецца ад генетычнага матэрыялу ядзернай ДНК сімбіёнта.[36]

У 1995 годзе англійскі эвалюцыйны біёлаг Рычард Докінз так выказаўся пра Лін Маргуліс і яе працу:

Я вельмі захапляюся чыстай храбрасцю і трываласцю Лін Маргуліс у яе прыхільнасці да тэорыі эндасімбіёзу, што ператварыла яе з неартадаксальнай у артадаксальную. Я маю на ўвазе тэорыю, паводле якой эўкарыятычная клетка з’яўляецца рэзультатам сімбіятычнага спалучэння прымітыўных пракарыятычных клетак. Гэта адно з найвялікшых дасягненняў эвалюцыйнай біялогіі дваццатага стагоддзя, і я вельмі шаную Лін за гэта.[11]

Сімбіёз як эвалюцыйная сіла[правіць | правіць зыходнік]

Маргуліс выступала супраць поглядаў, паводле якіх канкурэнцыя з’яўляецца асноўным рухавіком эвалюцыі. Яна падкрэслівала важнасць сімбіятычных або кааператыўных адносін паміж відамі.[12]

Пазней яна сфармулявала тэорыю, якая надае пераважную ролю сімбіятычным адносінам паміж арганізмамі розных тыпаў (або царстваў) як крыніцы эвалюцыйных змен. Яна таксама тлумачыла, што генетычныя варыяцыі адбываюцца галоўным чынам праз перадачу ядзернай інфармацыі паміж бактэрыяльнымі клеткамі або вірусамі і эўкарыятычнымі клеткамі.[12] Яе ідэі аб паходжанні арганэл цяпер шырока прызнаныя, але меркаванне, што сімбіятычныя адносіны тлумачаць большасць генетычных варыяцый, усё яшчэ з’яўляецца маргінальным.[12]

Маргуліс таксама адмоўна ставілася да пэўных інтэрпрэтацый неадарвінізму, якія, на яе думку, былі празмерна засяроджаныя на канкурэнцыі паміж арганізмамі. Яна лічыла, што гісторыя ўрэшце дасць ім ацэнку як ідэям «нязначнай рэлігійнай секты дваццатага стагоддзя ў рамках распаўсюджанай рэлігійнай плыні англасаксонскай біялогіі».[12] Яна пісала, што прыхільнікі стандартнай тэорыі «захраслі ў сваёй інтэрпрэтацыі Дарвіна — інтэрпрэтацыі заалагічнай, капіталістычнай, канкурэнтнай, інтэрпрэтацыі выдаткаў і выгодаў, памылковай інтэрпрэтацыі… Неадарвінізм, які настойвае на [павольным назапашванні мутацый натуральным адборам на генным узроўні], — цалкам безнадзейны»[12].

Гіпотэза Геі[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Лін Маргуліс звярнулася па параду да Джэймса Лаўлака для ўласных даследаванняў: «У пачатку сямідзясятых гадоў я спрабавала параўноўваць бактэрыі па іх метабалічных шляхах. Я заўважыла, што ўсе віды бактэрый вылучаюць газы. Кісларод, серавадарод, вуглякіслы газ, азот, аміяк — больш за трыццаць розных газаў вылучаюцца бактэрыямі, эвалюцыйную гісторыю якіх я вельмі хацела рэканструяваць. Чаму ўсе навукоўцы, якіх я пытала, лічылі, што атмасферны кісларод з’яўляецца біялагічным прадуктам, а іншыя атмасферныя газы — азот, метан, сера і гэтак далей — не? „Вам — да Лаўлака“, — прапанавалі як мінімум чатыры розныя навукоўцы. Лаўлак лічыў, што газы ў атмасферы маюць біялагічнае паходжанне».

Маргуліс сустрэлася з Лаўлакам, які растлумачыў ёй сваю гіпотэзу Геі. Неўзабаве яны пачалі інтэнсіўную сумесную працу над канцэпцыяй. Адной з самых ранніх значных публікацый пра Гею была праца 1974 года, напісаная Лаўлакам і Маргуліс, у якой яны лаканічна акрэслілі гіпотэзу наступным чынам: «Гіпотэза Геі — наша разуменне біясферы як сістэмы з актыўным і адаптыўным кантролем, якая здольная падтрымліваць Зямлю ў гамеастазе».[37]

Як і іншыя раннія прэзентацыі ідэі Лаўлака, артыкул 1974 года, здавалася, даваў жывым арганізмам поўную ўладу ў стварэнні планетарнай самарэгуляцыі. Аднак па меры далейшага развіцця ідэі самарэгуляцыя ў маштабе ўсёй планеты пачала разглядацца як эмерджэнтная якасць зямной сістэмы, якая складаецца з жывога і фізічнага асяроддзя.[38] Калі ў 1989 годзе кліматолаг Стывен Шнайдэр арганізаваў канферэнцыю Амерыканскага геафізічнага саюза па праблеме Геі, Джэймс Кіршнер увёў тэрміны «моцная Гея» і «слабая Гея», пасля чаго Маргуліс памылкова асацыявалася з ідэяй «слабой Геі». У сваім эсэ 1995 года «Gaia is a Tough Bitch» (бел. «Гея — жорсткая баба») Маргуліс сцвярджала, што яна адасабляе свае погляды ад поглядаў Лаўлака, у першую чаргу тым, што ёй не падабаецца метафара Зямлі як адзінага арганізма, бо, па яе словах, «ніводны арганізм не есць уласныя адходы». У сваёй кнізе 1998 года «Symbiotic Planet» (бел. «Сімбіятычная планета») Маргуліс выбудоўвала сувязь паміж гіпотэзай Геі і сваімі працамі пра сімбіёз.[39]

Пяць царстваў жыцця[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе жыццё на зямлі было падзелена на пяць царстваў, якія ўвёў Роберт Уітэкер.[40] Маргуліс стала найважнейшым прыхільнікам, але і крытыкам гэтага падзялення[41]: яна хоць і падтрымала, але першай жа і прызнала абмежаванні класіфікацыі мікробаў Уітэкера.[42] Пазнейшыя адкрыцці новых арганізмаў, такіх як археі, і з’яўленне малекулярнай сістэматыкі паставілі пад сумнеў гэтую канцэпцыю.[43] Да сярэдзіны 2000-х большасць навукоўцаў пачалі пагаджацца з тым, што царстваў больш за пяць.[44][45] Маргуліс стала самым важным абаронцам класіфікацыі пяці царстваў. Яна адхіліла сістэму трох даменаў, якая была ўведзена Карлам Вузэ ў 1990 годзе і атрымала шырокае прызнанне. Яна прадставіла мадыфікаваную класіфікацыю, з дапамогай якой усе формы жыцця, у тым ліку нядаўна адкрытыя, могуць быць інтэграваныя ў класічныя пяць царстваў. Паводле Маргуліс, археі — галоўны пункт разладу — падпадаюць пад царства пракарыётаў разам з бактэрыямі.[43] Канцэпцыя Маргуліс падрабязна выкладзена ў яе кнізе «Пяць царстваў», напісанай разам з Карлін В. Шварц.[46] Ёсць меркаванне, што сістэма пяці царстваў захавалася ў асноўным дзякуючы Маргуліс.[27]

Спрэчныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць погляд, што першапачатковая крытыка працы Маргуліс па эндасімбіятычнай тэорыі, а таксама супярэчлівасць яе ідэй, прымусілі Лін на працягу ўсёй кар’еры атаясамліваць сябе з аўтсайдэрамі ў навуцы і ў цэлым з непрынятымі тэорыямі.[8] Тым не менш, у апошняе дзесяцігоддзе яе жыцця, калі шмат якія яе ідэі пачалі ўсталёўвацца як агульнапрынятыя (сістэмная геалогія, эндасімбіятычная тэорыя), Маргуліс не перастала быць менш уцягнутай у спрэчкі, калі не больш. Журналіст Джон Уілсан тлумачыў гэта тым, што Лін Маргуліс «ідэнтыфікавала сябе з апазіцыйнай навукай»[47]. У памятным зборніку эсэ «Лін Маргуліс: жыццё і спадчына навуковага бунтара» (англ. Lynn Margulis: The Life and Legacy of a Scientific Rebel) каментатары апісваюць яе як сучаснае ўвасабленне «навуковага бунтара»,[8] спасылаючыся на эсэ Фрымена Дайсана 1995 года «Навуковец як бунтар» (англ. Scientist as Rebel)[48] Часам Маргуліс выказвала вельмі правакацыйныя погляды ў інтэрв’ю, што выглядала як пацверджанне асуджэнняў на яе адрас ад самых рэзкіх крытыкаў. Далей апісваюцца тры з гэтых спрэчных поглядаў.

Тэорыя метамарфозу[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе Маргуліс адыграла важную ролю ў тым, каб навуковы часопіс Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS) апублікаваў артыкул Дональда І. Уільямсана, у якім адхіляецца «дапушчэнне Дарвіна, што лічынкі і іх дарослыя асобіны паходзяць ад аднаго агульнага продка». Працэс публікацыі адбываўся праз так званую «камунікаваную падачу» (англ. communicated submission), калі сябра Нацыянальнай Акадэміі Навук ЗША (у гэтым выпадку — Маргуліс) падае артыкул ад імя аўтара і падбірае рэцензентаў[49][50] Артыкул Уільямсана выклікаў неадкладную рэакцыю навуковай супольнасці, у тым ліку артыкул-абвяржэнне ў PNAS[51]. Пазней у тым жа 2009 годзе PNAS абвесціў, што спыняе працэс «камунікаванай падачы» ў ліпені 2010 года[52]. Было заяўлена, што рашэнне не мае дачынення да спрэчак вакол Уільямсана.[50]

Тэорыя СНІДу/ВІЧ[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе Маргуліс разам з сямю іншымі аўтарамі апублікавалі артыкул, у якім выказалі пазіцыю наконт даследаванняў жыццяздольнасці цыстаў некаторых спірахет: «Пранцы, хвароба Лайма і СНІД: адраджэнне „вялікага пераймальніка“?» (англ. «Syphilis, Lyme disease, & AIDS: Resurgence of 'the great imitator'?»)[53]. У артыкуле сцвярджаецца пра «вялікую неабходнасць дэталёвых даследаванняў, якія суадносяць гісторыю жыцця сімбіятычных спірахет са зменамі ў імуннай сістэме звязаных з імі пазваночных», і аўтары заклікаюць «паўторна даследаваць прыроду перадачы інфекцыі спірахет ад млекакормячых, кляшчоў і праз полавы кантакт у сувязі з парушэннямі імуннай сістэмы чалавека». Далей у артыкуле прапануецца «ўважліва і дасканала даследаваць магчымую прамую прычынную сувязь цыстаў спірахет з сімптомамі імунадэфіцыту».[53]

У інтэрв’ю часопісу Discover, якое было апублікавана менш за паўгода да смерці Маргуліс, яна патлумачыла прычыну сваёй цікавасці да тэмы артыкула 2009 года: «Мяне цікавяць спірахеты толькі з-за нашага паходжання. Мяне не цікавяць хваробы», — і заявіла, што яна назвала іх «сімбіёнтамі», таму што і спірахета, якая выклікае пранцы (трэпанема), і спірахета, якая выклікае хваробу Лайма (барэлія), захоўваюць толькі каля 20 % генаў, якія дазволілі гэтым арганізмам свабодна існаваць па-за межамі сваіх чалавечых гаспадароў.

Тым не менш, Маргуліс казала, што «набор сімптомаў, або сіндром, які ўласцівы пацыентам, хворым на пранцы, цалкам перакрываецца з іншым сіндромам: СНІД», а таксама ўзгадала, што Кэры Муліс «пайшоў шукаць спасылкі на даследаванні, якія пацвярджаюць, што ВІЧ выклікае СНІД, і высветліў, што такіх даследаванняў не існуе».

Гэта выклікала шырока распаўсюджанае меркаванне, што Маргуліс адмаўляла існаванне сувязі паміж ВІЧ і СНІДам. У прыватнасці, Джэры Койн негатыўна адрэагаваў у сваім блогу «Чаму эвалюцыя — праўда» (англ. Why Evolution is True) на інтэрпрэтаванае ім меркаванне Маргуліс, што нібыта «СНІД — гэта пранцы, а не вірус».[54] Сацыяльны псіхолаг Сэт Калічман, які вывучае паводзінныя і сацыяльныя аспекты СНІДу, прывёў артыкул Маргуліс 2009 года як прыклад «росквіту» адмаўлення СНІДу[55] і сцвярджаў, што яе «падтрымка руху адмаўлення ВІЧ/СНІДу не паддаецца разуменню».[56]

Узнагароды і пашаны[правіць | правіць зыходнік]

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Margulis, Lynn (1970). Origin of Eukaryotic Cells, Yale University Press, ISBN 0-300-01353-1
  • Margulis, Lynn (1982). Early Life, Science Books International, ISBN 0-86720-005-7
  • Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1986). Origins of Sex : Three Billion Years of Genetic Recombination, Yale University Press, ISBN 0-300-03340-0
  • Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1987). Microcosmos: Four Billion Years of Evolution from Our Microbial Ancestors, HarperCollins, ISBN 0-04-570015-X
  • Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1991). Mystery Dance: On the Evolution of Human Sexuality, Summit Books, ISBN 0-671-63341-4
  • Margulis, Lynn, ed. (1991). Symbiosis as a Source of Evolutionary Innovation: Speciation and Morphogenesis, The MIT Press, ISBN 0-262-13269-9
  • Margulis, Lynn (1991). "Symbiosis in Evolution: Origins of Cell Motility". In Osawa, Syozo; Honzo, Tasuku (рэд-ры). Evolution of Life: Fossils, Molecules and Culture. Japan: Springer. pp. 305–324. doi:10.1007/978-4-431-68302-5_19. ISBN 978-4-431-68304-9.
  • Margulis, Lynn (1992). Symbiosis in Cell Evolution: Microbial Communities in the Archean and Proterozoic Eons, W.H. Freeman, ISBN 0-7167-7028-8
  • Sagan, Dorion, and Margulis, Lynn (1993). The Garden of Microbial Delights: A Practical Guide to the Subvisible World, Kendall/Hunt, ISBN 0-8403-8529-3
  • Margulis, Lynn, Dorion Sagan and Niles Eldredge (1995) What Is Life?, Simon and Schuster, ISBN 978-0684810874
  • Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1997). Slanted Truths: Essays on Gaia, Symbiosis, and Evolution, Copernicus Books, ISBN 0-387-94927-5
  • Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (1997). What Is Sex?, Simon and Schuster, ISBN 0-684-82691-7
  • Margulis, Lynn, and Karlene V. Schwartz (1997). Five Kingdoms: An Illustrated Guide to the Phyla of Life on Earth, W.H. Freeman & Company, ISBN 0-613-92338-3
  • Margulis, Lynn (1998). Symbiotic Planet : A New Look at Evolution, Basic Books, ISBN 0-465-07271-2
  • Margulis, Lynn, et al. (2002). The Ice Chronicles: The Quest to Understand Global Climate Change, University of New Hampshire, ISBN 1-58465-062-1
  • Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (2002). Acquiring Genomes: A Theory of the Origins of Species, Perseus Books Group, ISBN 0-465-04391-7
  • Margulis, Lynn (2007). Luminous Fish: Tales of Science and Love, Sciencewriters Books, ISBN 978-1-933392-33-2
  • Margulis, Lynn, and Eduardo Punset, eds. (2007). Mind, Life and Universe: Conversations with Great Scientists of Our Time, Sciencewriters Books, ISBN 978-1-933392-61-5
  • Margulis, Lynn, and Dorion Sagan (2007). Dazzle Gradually: Reflections on the Nature of Nature, Sciencewriters Books, ISBN 978-1-933392-31-8
  • Margulis, Lynn (2009). "Genome acquisition in horizontal gene transfer: symbiogenesis and macromolecular sequence analysis". In Gogarten, Maria Boekels; Gogarten, Johann Peter; Olendzenski, Lorraine C. (рэд-ры). Horizontal Gene Transfer:Genomes in Flux. Methods in Molecular Biology. Vol. 532. Humana Press. pp. 181–191. doi:10.1007/978-1-60327-853-9_10. ISBN 978-1-60327-852-2. PMID 19271185.978-1-60327-852-2

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Lynn Margulis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lynn Margulis // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/2011/11/25/science/lynn-margulis-trailblazing-theorist-on-evolution-dies-at-73.html?_r=1&ref=obituaries
  4. а б в г д http://www.nature.com/nature/journal/v480/n7378/full/480458a.html
  5. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/52941.html Праверана 25 лютага 2018.
  6. а б Weber, B. (2011). Lynn Margulis, Trailblazing Theorist on Evolution, Dies at 73 — NYTimes.com. New York Times. https://www.nytimes.com/2011/11/25/science/lynn-margulis-trailblazing-theorist-on-evolution-dies-at-73.html?_r=0
  7. а б в г д е ё Lake, James A. (2011). "Lynn Margulis (1938–2011)". Nature. 480 (7378): 458. doi:10.1038/480458a. PMID 22193092.
  8. а б в г д Sagan, Dorion, рэд. (2012). Lynn Margulis: The Life and Legacy of a Scientific Rebel. White River Junction: Chelsea Green. ISBN 978-1603584470.
  9. Mayr, E. (2001). What Evolution Is. In What Evolution Is (p. 48). Basic Books.
  10. Lynn Margulis. (2011, December 13). The Telegraph.
  11. а б в г Margulis, L. (1995). Gaia Is a Tough Bitch. In The third Culture: Beyond the scientific Revolution (pp. 129—151).
  12. а б в г д е Mann, C. (1991). Lynn Margulis: Science’s Unruly Earth Mother. Science, 252(5004), 378—381. https://doi.org/10.1126/science.252.5004.378
  13. Barlow, Connie (1992). From Gaia to Selfish Genes: Selected writings in the life sciences (1st MIT Press paperback ed.). Cambridge, MA: MIT Press. p. 47. ISBN 978-0-262-52178-9.
  14. Fiveash, K. (2011, November 24). «Rebel» biologist and neo-Darwinian skeptic Lynn Margulis dies. The Register.
  15. а б Teresi, D. (2011). Discover Interview: Lynn Margulis Says She’s Not Controversial, She’s Right. Discover Magazine, 1-6.
  16. Gilbert, Scott F.; Sapp, Jan; Tauber, Alfred I. (2012). "A Symbiotic View of Life: We have never been individuals". The Quarterly Review of Biology. 87 (4): 325–341. doi:10.1086/668166. PMID 23397797.
  17. Svitil, K. A. (2002). The 50 Most Important Women In Science. Discover.
  18. Goldman, J. G. (2012). Ad Memoriam: Lynn Margulis (5.03.1938 — 22.11.2011).
  19. Oakes, E. H. (2001). Encyclopedia of world scientists. Choice Reviews Online, 38(09), 38-4790-38-4790. https://doi.org/10.5860/choice.38-4790
  20. а б в г Lynn Margulis. (n.d.-a). Retrieved April 1, 2023, [./From_https://www.nndb.com/people/228/000268421/ from https://www.nndb.com/people/228/000268421/]
  21. di Properzio, J. (2007). Full Speed Ahead. The University of Chicago Magazine.
  22. Scoville, H. (2014). Lynn Margulis. About.Com.
  23. Lynn Margulis. (n.d.-b). Encyclopedia.Com. Retrieved April 1, 2023, from https://www.encyclopedia.com/people/history/historians-miscellaneous-biographies/lynn-margulis
  24. BBC Radio 4 — A Life With …, Series 5. (n.d.). BBC Radio 4. Retrieved April 2, 2023, from https://www.bbc.co.uk/programmes/b00lk114
  25. Archibald, J. M. (2014). One plus one equals one: symbiosis and the evolution of complex life (p. 50). Oxford University Press.
  26. а б в Margulis, L. (2003). Biobibliografia. In Una revolución en la evolución (pp. 45-48). Universidad de Valencia = Universitat de València.
  27. а б в г Yount, L. (2003). A to Z of biologists (pp. 196—198). Facts on File.
  28. а б в г Haskett D.R. (2014). Lynn Petra Alexander Sagan Margulis (1938—2011). The Embryo Project Encyclopedia.
  29. а б Weil, M. (2011, November 26). Lynn Margulis, leading evolutionary biologist, dies at 73. The Washington Post.
  30. NCSE Advisory Council. (n.d.). NCSE. Retrieved April 2, 2023, from https://web.archive.org/web/20130810112828/https:/ncse.com/about/advisory-council
  31. Steven, R. (2011, December 11). Lynn Margulis obituary. The Guardian.
  32. Condolences. (n.d.). Retrieved April 2, 2023, from https://www.geo.umass.edu/margulislab/Environmental_Evolution/Condolences.html
  33. Keeling, P. J. (2004). Diversity and evolutionary history of plastids and their hosts. In American Journal of Botany (Vol. 91, Issue 10, pp. 1481—1493). https://doi.org/10.3732/ajb.91.10.1481
  34. Sagan, L. (1967). On the origin of mitosing cells. Journal of Theoretical Biology, 14(3), 225—274. https://doi.org/10.1016/0022-5193(67)90079-3
  35. Schwartz, R. M., & Dayhoff, M. O. (1978). Origins of prokaryotes, eukaryotes, mitochondria, and chloroplasts. In Science (Vol. 199, Issue 4327, pp. 395—403). https://doi.org/10.1126/science.202030
  36. Gillham, Nicholas W. (14 January 2014). "Chloroplasts and Mitochondria". In Reeve, Eric C.R. (рэд.). Encyclopedia of Genetics. Routledge. pp. 721–735. ISBN 978-1-134-26350-9.
  37. Lovelock, J. E., & Margulis, L. (1974). Atmospheric homeostasis by and for the biosphere: the gaia hypothesis. Tellus, 26(1-2), 2-10. https://doi.org/10.3402/tellusa.v26i1-2.9731
  38. Lovelock, J. (2000). The ages of Gaia: a biography of our living earth. Oxford University Press.
  39. Margulis, Lynn (1998). Symbiotic Planet. New York, NY: Basic Books.
  40. Whittaker, R. H. (1969). New concepts of kingdoms of organisms. Science, 163(3863), 150—160. https://doi.org/10.1126/science.163.3863.150
  41. Margulis, L. (1974). Five-Kingdom Classification and the Origin and Evolution of Cells. In Evolutionary Biology (pp. 45-78). Springer US. https://doi.org/10.1007/978-1-4615-6944-2_2
  42. Margulis, L. (1971). Whittaker’s Five Kingdoms of Organisms: Minor Revisions Suggested by Considerations of the Origin of Mitosis. Evolution, 25(1), 242. https://doi.org/10.2307/2406516
  43. а б Hagen, J. B. (2012). Five kingdoms, more or less: Robert whittaker and the broad classification of organisms. In BioScience (Vol. 62, Issue 1, pp. 67-74). https://doi.org/10.1525/bio.2012.62.1.11
  44. Simpson, A. G. B., & Roger, A. J. (2004). The real «kingdoms» of eukaryotes. In Current biology : CB (Vol. 14, Issue 17). https://doi.org/10.1016/j.cub.2004.08.038
  45. Adl, S. M., Simpson, A. G. B., Farmer, M. A., Andersen, R. A., Anderson, O. R., Barta, J. R., Bowser, S. S., Brugerolle, G., Fensome, R. A., Fredericq, S., James, T. Y., Karpov, S., Kugrens, P., Krug, J., Lane, C. E., Lewis, L. A., Lodge, J., Lynn, D. H., Mann, D. G., … Taylor, M. F. J. R. (2005). The new higher level classification of eukaryotes with emphasis on the taxonomy of protists. In Journal of Eukaryotic Microbiology (Vol. 52, Issue 5, pp. 399—451). https://doi.org/10.1111/j.1550-7408.2005.00053.x
  46. Tao, A. (2013). Lynn Margulis. In Encyclopedia Britannica.
  47. Wilson, J. (2011). Last Word, Christopher Hitchens, Lynn Margulis, George Whitman and Jerry Robinson. BBC Radio 4. https://www.bbc.co.uk/programmes/b0184w5r
  48. Dyson, F. J. (2006). The Scientist as Rebel. New York Review Books.
  49. Williamson, D. I. (2009). Caterpillars evolved from onychophorans by hybridogenesis. Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America, 106(47), 19901-19905. https://doi.org/10.1073/pnas.0908357106
  50. а б Matson, J. (2009, October 29). Controversial caterpillar-evolution study formally rebutted. Scientific American.
  51. Hart, M. W., & Grosberg, R. K. (2009). Caterpillars did not evolve from onychophorans by hybridogenesis. Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America, 106(47), 19906-19909. https://doi.org/10.1073/pnas.0910229106
  52. Schekman, R. (2009). PNAS will eliminate Communicated submissions in July 2010. In Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America (Vol. 106, Issue 37, p. 15518). https://doi.org/10.1073/pnas.0909515106
  53. а б Margulis, L., Maniotis, A., MacAllister, J., Scythes, J., Brorson, O., Hall, J., Krumbein, W. E., & Chanman, M. J. (2009). Spirochete round bodies syphilis, lyme disease & AIDS: Resurgence of «the great imitator»? In Symbiosis (Vol. 47, Issue 1, pp. 51-58). Balaban Publishers. https://doi.org/10.1007/BF03179970
  54. Coyne, J. (2011, April 12). Lynn Margulis disses evolution in Discover magazine, embarrasses both herself and the field. Why Evolution Is True.
  55. Kalichman, S. C., Eaton, L., & Cherry, C. (2010). There is no proof that HIV causes AIDS: AIDS denialism beliefs among people living with HIV/AIDS. Journal of Behavioral Medicine, 33(6), 432—440. https://doi.org/10.1007/s10865-010-9275-7
  56. Kalichman, S. C. (2009). Denying AIDS: Conspiracy Theories, Pseudoscience, and Human Tragedy(недаступная спасылка). Springer New York.
  57. Previous Hagey Lectures. (n.d.). Retrieved April 2, 2023, from https://web.archive.org/web/20111007201542/http:/www.fauw.uwaterloo.ca/Pages/Archives/PreviousHageyLectures.htm
  58. Distinguished Faculty Lecture Series. (n.d.). UMass Amherst. Retrieved April 2, 2023, from https://www.umass.edu/gateway/distinguished-faculty-lecture-series
  59. а б в г Margulis, L. Curriculum Vitae Lynn Marulis. Web Machine. Retrieved April 2, 2023, from https://web.archive.org/web/20141219142701/http:/www.bib.ub.edu/fileadmin/bibs/biologia/Lynn_margulis/curriculum_margulis.pdf
  60. Lynn Margulis. World Academy of Art & Science. Retrieved April 2, 2023, from https://web.archive.org/web/20120330012531/http:/www.worldacademy.org/content/lynn-margulis
  61. Biologist Lynn Margulis of UMass Amherst Elected Fellow of American Academy of Arts & Sciences. (1998, May 5). Office of News & Media Relations | UMass Amherst.
  62. Golden Plate Awardees. Academy of Achievement. Retrieved April 2, 2023, from https://achievement.org/our-history/golden-plate-awards/#science-exploration
  63. «Lynn Margulis». University of Advancing Technology. Archived from the original on 28 July 2014. Retrieved 25 July 2014 from https://web.archive.org/web/20140728172240/http:/www.davincithinking.org/margulis/