Март Лаар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Март Лаар
Mart Laar
Сцяг27-ы прэм'ер-міністр Эстоніі
21 кастрычніка 1992 — 8 лістапада 1994
Папярэднік Ційт Вяхі
Пераемнік Андрэс Таранд
Сцяг31-ы прэм'ер-міністр Эстоніі
25 сакавіка 1999 — 28 студзеня 2002
Папярэднік Март Сійман
Пераемнік Сійм Калас
Сцяг Міністр абароны Эстоніі
5 красавіка 2011 — 6 мая 2012
Папярэднік Яак Аавіксаа
Пераемнік Урмас Рэйнсалу

Нараджэнне 22 красавіка 1960(1960-04-22)[1][2][…] (64 гады)
Партыя Саюз Айчыны і Res Publica
Член у
Адукацыя Тартускі ўніверсітэт
Дзейнасць палітык, эканаміст, пісьменнік, гісторык
Месца працы
Узнагароды
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа (Эстонія)
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа (Эстонія)
Вялікі крыж ордэна Белай ружы
Кавалер ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Кавалер ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Камандор ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Камандор ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Кавалер Вялікага Крыжа 2 класа ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалер Вялікага Крыжа 2 класа ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Март Лаар (нар. 22 красавіка 1960, Вільяндзі, Эстонская ССР, СССР) — эстонскі палітык і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Эстоніі з 1992 па 1994 і з 1999 па 2002 гады, міністр абароны Эстоніі з 2011 па 2012, былы старшыня правай кансерватыўна-нацыяналістычнай партыі Саюз Айчыны і Res Publica.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Быўшы палітыкам, Лаар напісаў некалькі кніг па гісторыі Эстоніі і Расіі. Акрамя таго, быў настаўнікам гісторыі ў Таліне, а таксама старшынёй Савета гісторыкаў пры Фондзе Эстонскай Спадчыны, Таварыства за захаванне эстонскай гісторыі і Таварыства эстонскіх студэнтаў. У 1983 годзе Лаар скончыў Тартускі ўніверсітэт, у 1995 годзе ў тым жа ўніверсітэце атрымаў ступень магістра гісторыі, а ў 2005 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У перыяд навучання ва ўніверсітэце актыўна ўдзельнічаў у працы камсамольскай арганізацыі ўніверсітэта.

Рашэннем Рыйгікогу (парламент Эстоніі) ад 21 кастрычніка 1992 года Лаар быў зацверджаны прэм’ер-міністрам, пасля таго, як быў прызначаны на гэту пасаду прэзідэнтам Ленартам Меры. У 1994 у выніку адкрытага галасавання Парламент Эстоніі пазбавіў Лаара пасады прэм’ер-міністра. Адстаўка суправаджалася абвінавачваннямі ў хлусні, што было следствам сумніўных здзелак, звязаных са знікненнем 2,3 мільярдаў савецкіх рублёў (атрыманых у выніку абмену на эстонскія кроны падчас грашовай рэформы[4][5][6]. Паводле адпаведнага пагаднення, грошы павінны былі быць перададзены Расійскаму Цэнтрабанку, аднак замест гэтага апынуліся ў руках двух эстонскіх бізнесменаў, і прададзены затым рэжыму рэспублікі Ічкерыя[7]) і «зброевай афёрай» (урадам Эстоніі быў складзены дагавор на куплю ў ізраільскай ваеннай дзяржаўнай карпарацыі Israel Military Industries зброі на суму $50 млн[8]. У выніку гэтай здзелкі пацярпела таксама рэпутацыя Сійма Каласа, які быў у той перыяд дырэктарам Банка Эстоніі)[9].

За час свайго першага знаходжання ва ўладзе здолеў заслужыць рэпутацыю буйнога эканаміста і паспяховага рэфарматара[10][11]. Рэформы, праведзеныя Лаарам у 1992—94 гадах пад лозунгам plats puhtaks! (ачысцім месца!), паводле заходніх ацэнак, заклалі аснову для хуткага эканамічнага росту і прывялі да прыёму Эстоніі ў ЕС[12]. Зрабіў істотны ўнёсак у фарміраванне палітыкі Эстонскай Рэспублікі ў дачыненні да нацыянальных меншасцей.

Праз пяць гадоў, у 1999 годзе, ён вярнуўся на тую ж пасаду, дэкларуючы наступныя палітычныя мэты: выцягнуць эканоміку з балота і прывесці краіну ў ЕС. Заставаўся на пасадзе да адстаўкі ў 2002 годзе.

У 2006 годзе Лаар быў ганараваны прэміяй Мілтана Фрыдмана ($0,5 млн), што прысуджаецца раз у два гады «чалавеку, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё чалавечых свабод».

З’яўляецца адной з самых скандальных фігур эстонскай палітыкі. Акрамя «зброевай» і «рублёвай» афёры, шырокую агалоску атрымалі некаторыя выказванні Лаара, а таксама выпадак, калі ён, быўшы прэм’ер-міністрам, практыкаваўся ў стральбе з пісталета па партрэце свайго палітычнага праціўніка Эдгара Савісаара[13]. Вядомы сваім нацыянал-радыкалізмам, рэзкімі заявамі ў адрас Расіі.[14]

З 2006 года быў саветнікам прэзідэнта Грузіі Саакашвілі .[15] Па словах міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Паэта, адна з частак дзейнасці Лаара (апроч кансультавання) «растлумачыць прэзідэнту і ўраду Грузіі, якія настроі пануюць цяпер у ЕС і НАТА, каб Тбілісі паводзіў сябе як мага рэалістычней».[15] Выконваў гэтыя абавязкі да вайны жніўня 2008 года.[16]

У 2010 годзе запрошаны на пасаду саветніка Урада Малдовы.[17]

У ліпені 2011 года Лаар выступіў з заявай пра тое, што ў выпадку ваеннага канфлікту з Расіяй часці Арміі абароны Эстоніі змогуць спыніць да падыходу сіл НАТА расійскія танкі, а таксама заявіў, што ў Эстоніі ўжо пачалася падрыхтоўка партызанскіх атрадаў для аналагічных мэт[16][18]. Пастаянны прадстаўнік Расіі пры НАТА Дзмітрый Рагозін ахарактарызаваў Лаара як «фантазёра» і параіў яму «часцей прымаць антыдэпрэсанты»[16][18]. Крыху пазней міністр абароны Эстоніі заяўляў пра разгляд планаў па стварэнні танкавых падраздзяленняў у краіне.[16]

Зноскі

  1. Mart Laar // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mart Laar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. COURAGE Registry
  4. Smith, David James (2002). The Baltic States. Routledge. p. 91. ISBN 0415285801. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) (англ.)
  5. Чачэнскі след эстонскіх рублёў
  6. Эстонія правяла ў Расіі незаконную грашовую эмісію
  7. Eesti Paevaleht 3 студзеня 2005: «Kovemad mehed kui Leedo: Marcel ja Tiit» (эст.)
  8. МФИТ / РЕФОРМА ОБОРОННОГО КОМПЛЕКСА / АНАЛИТИЧЕСКИЕ ОБЗОРЫ / НОВОСТИ ВПК И ВОЕННО-ТЕХНИЧЕСКОГО СОТРУДНИЧЕСТВА Архівавана 8 сакавіка 2008.
  9. Эстонскі парламентарый пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці
  10. Development and Transition: Interview with Mart Laar on flat taxes Архівавана 28 верасня 2010.
  11. Baltischer Spitzenpolitiker Mart Laar spricht am 29. Juni über das estnische Wirtschaftswunder Архівавана 9 красавіка 2016. (ням.)
  12. Інтэрв’ю з Мартам Лаарам Архівавана 29 лістапада 2014. Гватэмала, верасень 2006. (англ.), (ісп.)
  13. Прэзідэнт Эстоніі расследуе стральбу па партрэце палітыка
  14. Intervjuu Mart Laariga: Eesti päästmiseks on vaja vaid toatäit inimesi(недаступная спасылка) (эст.)
  15. а б Лаар стане кансультантам Саакашвілі (2006)
  16. а б в г Эстония готовит ловушку для русского «Мистраля» — Свободная Пресса, 25 октября 2011 года
  17. Март Лаар запрошаны на пасаду саветніка Урада Малдовы.
  18. а б news.mail.ru: Рогозин назвал министра обороны Эстонии фантазёром Архівавана 10 ліпеня 2011.