Інкунабула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нюрнбергская хроніка. Інкунабула выд. 1493 года.

Інкунабула (ад лац.: Incunabula — калыска, пачатак) — кнігі, выдадзеныя ў Еўропе ад пачатку кнігадрукавання і да 1 студзеня 1501 г. Выданні гэтага перыяду вельмі рэдкія, бо іх наклад быў 100—300 асобнікаў, асобных — 1000 і больш экзэмпляраў.

Апісанне і гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін ўпершыню выкарыстаны Бернардам фон Малінкротам ў 1639 годзе ў памфлеце «De ortu et progressu artis typographicae» («Развіццё прагрэсу друкарскага мастацтва») і замацаваўся ў XVIII стагоддзі.

Першапачаткова інкунабулы вонкавым выглядам нагадвалі рукапісныя кнігі (адсутнасць тытульнага ліста, выхадныя звесткі ў канцы тэксту ў калафоне, рукапіснае афармленне ініцыялаў, рубрык-заставак). Паступова яны набылі рысы друкаванай кнігі. Друкавалі інкунабулы пераважна гатычным шрыфтам. Пры наборы выданняў антычных аўтараў і пісьменнікаў-гуманістаў карысталіся шрыфтам лацінскай алфавітнай сістэмы, у 14801490-я гг. — глаголіцай і кірыліцай[1].

Інкунабулы дзеляць на два тыпы: ксілаграфічныя і друкарскія. Друкарскім чынам была выканана Біблія Гутэнберга. Некаторыя аўтары лічаць інкунабуламі выданні, выкананыя толькі друкарскім чынам.

Асноўнымі пакупнікамі інкунабул былі навукоўцы, дваранства, адвакаты і святары. Як правіла, інкунабулы друкаваліся гатычным шрыфтам без абзацаў.

Пералік бібліятэк са зборамі інкунабул[правіць | правіць зыходнік]

Самымі вялікімі зборамі інкунабул размяшчаюць:

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Інкунабулы белерускага паходжання няма, але яны вядомы на Беларусі з XVXVI стст. Найчасцей іх прывозіла з іншых краін моладзь, якая вучылася ў Кракаве, Лейпцыгу, Падуі, Балонні і інш. Паводле каталогаў XVIXVIII стст. інкунабулы меліся ў бібліятэках манастыроў, навучальных устаноў, кнігазборах прыватных асоб. Захаваліся інкунабулы з бібліятэкі Радзівілаў (11 з іх у бібліятэцы Расійскай АН), з бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах (З). У бібліятэках Вільнюса захоўваецца больш за 100 інкунабул з розных гарадоў Беларусі, у т.л. з Гродна (з бібліятэк кляштараў дамініканцаў і кармелітаў, езуіцкага калегіума), з Нясвіжа, Слоніма, Дзярэчына, Жыровіцкага манастыра базыльян (Слонімскі раён), з манастыроў Полацка, Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі і інш. Шмат інкунабул зберагалася ў прыватных калекцыях магнатаў[1].

42 экзэмпляры інкунабул зберагаюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, 4 — у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай АН Беларусі[1].

Зноскі