Марына Уладзіміраўна Занеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Марына Занеўская
Нарадзілася 24 жніўня 1993(1993-08-24)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна 
(2009 — верасень 2016)
Сцяг Бельгіі Бельгія 
(з кастрычніка 2016)
Рэзідэнцыя Намюр, Бельгія
Рост 175 см
Вага 59 кг
Прафесійная кар’ера 2009 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Жульен Хоферлін
Філіп Дээ
Прызавыя грошы 1 984 661 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 450–276[1]
Тытулы 1 WTA, 19 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 62 (23 мая 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і раўнд (2022)
Францыя 1-ы раўнд (2014, 2016, 2023)
Уімблдан 1-ы раўнд (2017)
ЗША 1-ы раўнд (2014, 2023)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 176–101[1]
Тытулы 1 WTA 125K, 13 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 86 (16 чэрвеня 2014)
Турніры серыі Вялікага шлема
Францыя 1-ы раўнд (2014)
Уімблдан 2-і раўнд (2018)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 3 студзеня 2022 года

Марына Уладзіміраўна[2] Занеўская (нар. 24 жніўня 1993 года, Адэса, Украіна) — бельгійская і ўкраінская тэнісістка; пераможца аднаго турніру WTA ў адзіночным разрадзе; пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2009, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2011).

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Марына — малодшая з двух дзяцей Наталлі і Уладзіміра Занеўскіх; яе брата клічуць Руслан[3].

Украінка са спартыўнай сям’і: у дзяцінстве некалькі гадоў яна займалася мастацкай гімнастыкай, а ў восем гадоў пераключылася на тэніс. Улюбёнае пакрыццё — хард. У 2016 годзе змяніла грамадзянства на бельгійскае і стала выступаць пад сцягам Бельгіі.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

2015 год

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2022 года ўпершыню ў кар’еры здолела выйграць матч у асноўнай сетцы турніру Вялікага шлема, перамогшы славенку Каю Юван у двух сэтах. Да гэтага Занеўская шэсць разоў прайгравала ў першых колах на турнірах Вялікага шлема. У другім коле Занеўская знялася да матчу.

23 мая 2022 года паднялася на найвышэйшае ў кар’еры 62-е месца ў рэйтынгу.

На Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2022 года ў жаночым парным разрадзе дайшла да чвэрцьфіналу разам з бельгійкай Кімберлі Цымерман.

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2022 года другі раз у кар’еры выйшла ў другое кола турніру Вялікага шлема, абыйграўшы Кока Вандэвегэ (6-1 7-5). У другім коле Занеўская саступіла Вераніцы Кудзярметавай (2-6 3-6).

У 2023 годзе гуляла ў асноўнай сетцы на ўсіх турнірах Вялікага шлема, але ўсялякі раз прайгравала ў першым коле.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 81 177
2021 81 520
2020 258 340
2019 249 294
2018 221 105
2017 147 114
2016 127 144
2015 140 122
2014 134 117
2013 117 120
2012 197 328
2011 435 266
2010 293 339
2009 770


Выступленні на турнірах[правіць | правіць зыходнік]


Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Пачала турнір з кваліфікацыі.
  2. Трапіла ў аснову, прайграўшы ў фінальным коле кваліфікацыі.
  3. Матч не быў дайграны праз дрэннае надвор’е.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д WTA website
  2. Профіль на сайце ФТУ (укр.). ftu.org.ua. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2013. Праверана 24 ліпеня 2013.
  3. Getting To Know... Maryna Zanevska (англ.)(недаступная спасылка). wtatennis.com (2 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2015. Праверана 2 мая 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]