Марта Алегаўна Касцюк
| укр.: Марта Олегівна Костюк | |
| | |
| Нарадзілася |
28 чэрвеня 2002[1] (24 гады) |
| Грамадзянства | |
| Рэзідэнцыя | Чайкі, Украіна |
| Рост | 175 см |
| Прафесійная кар’ера | 2016 — ц.ч. |
| Вядучая рука | правая |
| Удар злева | двухручны |
| Трэнер(ы) |
Таліна Бейко (маці) Андрэа Вальпіні |
| Прызавыя грошы | 11 133 749 $[1] |
| Адзіночны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 276–157[1] |
| Тытулы | 1 WTA, 3 ITF |
| Найвышэйшы рэйтынг | 34 (19 чэрвеня 2023) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 3-і раўнд (2018, 2022, 2023) |
| Францыя | 4-ы раўнд (2021) |
| Уімблдан | 2-і раўнд (2021, 2022) |
| ЗША | 3-і раўнд (2020) |
| Парны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 84–57[1] |
| Тытулы | 2 WTA, 1 WTA 125K, 2 ITF |
| Найвышэйшы рэйтынг | 31 (23 студзеня 2023) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 1/2 фіналу (2023) |
| Францыя | 1/4 фіналу (2020, 2022) |
| Уімблдан | 2-і раўнд (2021, 2022) |
| ЗША | 3-і раўнд (2021, 2022) |
| Апошняе абнаўленне: 6 сакавіка 2023 года | |
Марта Алегаўна Касцюк (укр.: Марта Олегівна Костюк; нар. 28 чэрвеня 2002, Кіеў, Украіна) — украінская тэнісістка; пераможца трох турніраў WTA (з іх адзін у адзіночным разрадзе); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2017); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Кіеве ў 2002 годзе ў сям’і Алега Касцюка і яго жонкі Таліны (дзявочае прозвішча — Бейко). Бацька Марты займаў пасаду тэхнічнага дырэктара юніёрскага тэніснага турніру «Кубак Антэя», маці Таліна і дзядзька Тарас — у мінулым прафесійныя гульцы ў тэніс, выступалі за зборную Украіны[2]. Займалася тэнісам з дзяцінства, акрамя таго, стала кандыдатам у майстры спорту па акрабатыцы[3][4].
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]2015—2017 (юніёрскія гады)
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе выйграла прэстыжнейшы дзіцячы турнір Orange Bowl.
У 2016 годзе яна выйграла турнір Petits As, неафіцыйны чэмпіянат свету сярод тэнісістаў 12-14 гадоў, які ў свой час выйгравалі такія будучыя зоркі сусветнай вялічыні, як: Марціна Хінгіс (1991, 1992), Кім Клейстэрс (1997) і Дынара Сафіна (2000). У жніўні таго ж года яна дэбютавала на турніры дарослага ўзроўню ў Харкаве, дзе ў першым раундзе саступіла сваёй суайчынніцы Алене Плоскінай — 6:0, 6:1. У кастрычніку Касцюк адправілася на турнір катэгорыі ITF у Шарм-эш-Шейх, дзе дайшла да 1/8 фіналу[5]. У складзе зборнай Украіны (да 14 гадоў) разам з Дар’яй Лапатэцкай і Дар’яй Снігур выйграла камандны Кубак свету, а таксама летні і зімовы камандны Кубак Еўропы.
У студзені 2017 года Марта Касцюк, з’яўляючыся 11-й сеянай, выйграла юніёрскі Australian Open, аказаўшыся ў фінале мацнейшай за швейцарку Рэбеку Масараву (1-ы нумар пасеву) — 7:5, 1:6, 6:4[6].
У маі 2017 года 14-гадовая Касцюк выйграла свой першы турнір на дарослым узроўні, перамогшы ў венгерскім горадзе Дунакесі[7]: у паўфінале яна перамагла Аляксандру Каданцу[8], а ў фінале — Бернарду Пера — 6:4, 6:3. Адметна, што за ўвесь турнір Марта Касцюк не прайграла ніводнага сэту[9].
У верасні 2017 года ў пары з Вольгай Даніловіч выйграла юніёрскі Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.
У кастрычніку 2017 года выйграла выніковы гадавы юнацкі турнір у кітайскім Чэнду.
2018—2019
[правіць | правіць зыходнік]На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў адзіночным разрадзе, прайшоўшы кваліфікацыю, Касцюк толькі ў трэцім коле прайграла 4-й сеянай турніру — Эліне Світолінай, перад гэтым абыйграўшы 25-ю сеяную Пэн Шуай і Алівію Рагоўску. Гэты поспех дазволіў ёй заняць у рэйтынгу WTA па стане на 29 студзеня 2018 года 243-ю пазіцыю, знаходзячыся адначасова ў юніёрскім рэйтынгу ITF на 5-й пазіцыі[10].
У лютым 2018 года выйграла турнір ITF у Берні. У фінале тэнісістка перамагла першую сеяную Вікторыю Голубіч з Швейцарыі.

10 лютага дэбютавала ў складзе зборнай Украіны ў матчы Кубка Федэрацыі са зборнай Аўстраліі, здабыўшы перамогу над 26-ай ракеткай свету Дар’яй Гаўрылавай.
У 2019 годзе яна выйграла яшчэ два тытулы ITF Circuit і дайшла да чвэрцьфіналу турніру WTA ў Страсбуры.
Сезон 2021 года (топ-50 у адзіночках)
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку студзеня 2021 года Марта прыняла ўдзел у турніры WTA-500 у Абу-Дабі, дзе стала паўфіналісткай турніру, саступіўшы дарогу ў фінал расійскай спартсменцы Вераніцы Кудзярметавай. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе ўкраінка ўпершыню ў кар’еры дайшла да чацвёртага раўнда, у якім саступіла ў двух сэтах Ізе Свёнтак з Польшчы.
Мела выступіць на алімпійскім турніры ў Токіа ў адзіночным і парным разрадах (з Элінай Світолінай), але адмовілася ад удзелу праз траўму пляча. У пары яе замяніла Даяна Ястрэмская[11].
2024: Чвэрцьфінал турніру Вялікага шлема, дэбют у топ-30
[правіць | правіць зыходнік]На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе 2024 года яна абыйграла Клэр Лю, Элізэ Мертэнс, Эліну Аванесян і іншую нейтральную расійскую спартсменку, кваліфаерку Марыю Цімафееву на шляху да свайго першага чвэрцьфіналу турніру Вялікага шлема. Да паўфіналу прайсці не ўдалося, украінка саступіла Кока Гаўф з лікам 6:7, 7:6, 6:2. Гэта першы выпадак, калі адразу некалькі ўкраінак выйшлі ў трэці раўнд, а таксама рэкордная колькасць украінскіх тэнісістак, што выйшлі ў чвэрцьфінал на мейджары ў Адкрытую эру: дзве дзяўчыны[12][13].
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
|---|---|---|
| 2022 | 70 | 46 |
| 2021 | 50 | 97 |
| 2020 | 98 | 112 |
| 2019 | 155 | 568 |
| 2018 | 118 | 849 |
| 2017 | 518 | |
Выступленні на турнірах
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Player Profile // WTA website
- ↑ Марта Костюк — украинская чемпионка, покорившая Австралию. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- ↑ Кто такая новая звезда украинского тенниса 14-летняя Марта Костюк(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- ↑ Татьяна Ящук. Мама украинской чемпионки Australian Open: "Сразу поняла, что Марта - талант" (30 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Победительница Australian Open Костюк: от $98 призовых до Большого шлема. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- ↑ Marta Kostyuk def Rebeka Masarova 7-5 1-6 6-4
- ↑ ITF Tennis - Pro Circuit - $25,000 Dunakeszi - 08 May - 14 May 2017. Міжнародная федэрацыя тэніса. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- ↑ Дунакеси. Костюк проведёт дебютный финал на профессиональном уровне. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- ↑ 14-летняя украинка Марта Костюк выиграла турнир ITF. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
- ↑ Juniors Rankings (29 Jan 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 31 студзеня 2018.
- ↑ Марта Костюк не сыграет на Олимпийских играх из-за проблем с плечом. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Kostyuk's pursuit for success Down Under amid her country's ongoing war (англ.).
- ↑ Flying the flag: Kostyuk, Yastremska stand tall for Ukraine (англ.).
- ↑ Расійская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступаў пад сцягам Расіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)
- Профіль на сайце ФТУ
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 2002 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Тэнісісты паводле алфавіта
- Тэнісісткі Украіны
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў парным разрадзе сярод дзяўчат
- Ігракі ЖК Вашынгтон Каслс