Марыя Аляксееўна Львова-Бялова
Марыя Аляксееўна Львова-Бялова | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Мария Алексеевна Львова-Белова | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ганна Юр’еўна Кузняцова[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1984 (39 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Мария Алексеевна Львова-Белова | ||||||
Муж | Konstantin Malofeev[d][1] | ||||||
Веравызнанне | РПЦ і праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | палітык, грамадскі дзеяч і праваабаронец[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары́я Аляксе́еўна Льво́ва-Бяло́ва (25 кастрычніка 1984, Пенза, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч. Упаўнаважаны пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці з 27 кастрычніка 2021 года[2].
Спецыяліст па сацыялізацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей-сірот, маладых дарослых з інваліднасцю і выпускнікоў дзіцячых дамоў.
Сенатар Расійскай Федэрацыі — прадстаўнік ад выканаўчай улады Пензенскай вобласці (21 верасня 2020 — 10 лістапада 2021)[3][4]. Член Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі (2017—2019)[5].
Кіраўнік шэрагу дабрачынных праектаў — «Квартал Луі», «Дом Веранікі», «Новыя берагі», «Дом на Бярозаўскім» (да 2021 года).
З 16 чэрвеня 2022 года за падтрымку расійскай вайны супраць Украіны — пад санкцыямі Вялікабрытаніі, з 1 ліпеня — таксама і Аўстраліі, а з 23 жніўня — і Канады, акрамя таго, знаходзіцца ў санкцыйных спісах усіх краін Еўрасаюза і ЗША за высілкі па дэпартацыі дзясяткаў тысяч украінскіх дзяцей у Расію[6][7] .
17 сакавіка 2023 года Міжнародным крымінальным судом у Гаазе быў выдадзены ордэр на арышт Львовай-Бяловай, разам з Уладзімірам Пуціным падазраванай у незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей падчас расійскага ўварвання ва Украіну[8] .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1984 годзе ў Пензе. Бацька — Аляксей Аляксандравіч Львоў-Бялоў (нар. 1963), музыкант, кампазітар, дзеяч культуры[9].
У 1990 годзе пайшла ў першы клас школы № 37, у 1995 годзе перавялася ў лінгвістычную гімназію № 6[10].
У 2002 годзе скончыла вучылішча культуры і мастацтваў імя А. А. Архангельскага па спецыяльнасці «Дырыжор эстраднага аркестра»[11].
У 2003—2005 гадах вучылася ў Самарскай дзяржаўнай акадэміі культуры і мастацтваў (цяпер Самарскі дзяржаўны інстытут культуры)[11].
З’яўляецца выпускніцай чацвёртага патоку ў так званай «школе губернатараў»[12].
У 2019 годзе паступіла ў Пензенскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па кірунку «Менеджмент»[13].
У 2000—2005 гадах працавала выкладчыкам па класе гітары ў дзіцячых музычных школах № 5 і № 1, у вучылішчы культуры і мастацтваў у Пензе[14].
У 2008—2020 гадах — сузаснавальнік і кіраўнік Пензенскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі па садзейнічанні сацыяльнай адаптацыі «Благовест»[11].
У 2011—2014 гадах — член Грамадскай палаты Пензенскай вобласці III склікання, у 2017—2019 гадах — член Грамадскай палаты Пензенскай вобласці IV і V скліканняў, адначасова ў 2017—2019 гадах член Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі[11].
З 2014 года Марыя Львова-Бялова была заснавальнікам і выканаўчым дырэктарам аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі садзейнічання сацыяльнай адаптацыі асобы «Квартал Луі». Рэабілітацыйны цэнтр, названы ў гонар джазавага музыканта Луі Армстронга, дапамагаў маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, якія засталіся без апекі бацькоў, адаптавацца да самастойнага жыцця[15][16][17][18][19].
У 2017 годзе па ініцыятыве Марыі Львовай-Бяловай у Пензе пачаў працаваць першы ў Расіі пансіён для маладых людзей з цяжкай ступенню інваліднасці «Дом Веранікі»[11].
21 лістапада 2018 года прэзентавала рэалізаваныя ў Пензе праекты па сацыяльнай адаптацыі інвалідаў на сустрэчы старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева з прадстаўнікамі некамерцыйных арганізацый[11][20].
У 2018 годзе Львова-Бялова прадставіла праект-рэзідэнцыю для пражывання маладых людзей з рознай формай інваліднасці Арт-маёнтак «Новыя берагі»[10].
З 22 лютага 2019 года[21] па 8 снежня 2021 года[22] была адным з трох сустаршыняў рэгіянальнага штаба рэгіянальнага аддзялення Агульнарасійскага грамадскага руху «Народны фронт „За Расію“» у Пензенскай вобласці.
8 верасня 2019 года была абрана дэпутатам Пензенскай гарадской думы па адзінай акрузе ад партыі «Адзіная Расія», але адмовілася ад мандата дэпутата праз неабходнасць завяршэння праекта «Новыя берагі», згадаўшы ў інтэрв’ю: «Калі мне калі-небудзь наканавана трапіць у палітыку, значыць, гэта абавязкова адбудзецца. Напэўна, крыху пазней»[23][24]. Паводле некаторых звестак, Львову-Бялову вымусілі адмовіцца ад мандату ў досыць ультыматыўнай форме[25]. Сітуацыя была вельмі негатыўна ўспрынятая экспертамі і грамадствам, нанесена рэпутацыйная шкода Адзінай Расіі[26].
У 2019 годзе ўступіла ў партыю «Адзіная Расія» (партыйны квіток ёй уручыў 23 лістапада 2019 года старшыня партыі Дзмітрый Мядзведзеў)[11].
З 24 лістапада 2019 года па 4 снежня 2021 года — член Прэзідыума Генеральнага савета партыі «Адзіная Расія», у якім была сустаршынёй рабочай групы па падтрымцы грамадзянскай супольнасці[11][27][28][29].
У 2019 годзе ў рамках спецпраекта агенцтва «РІА „Sm-News“» «Чалавек рэгіёна-2019» Марыя Львова-Бялова стала чалавекам года Пензенскай вобласці[13].
У лютым 2020 года адзіная ад Пензенскай вобласці выйшла ў фінал конкурсу кіраванцаў «Лідары Расіі—2020»[30] і ў верасні 2020 года стала адным з пераможцаў гэтага конкурсу[31].
8 верасня 2020 года распавяла пра праекты для людзей з інваліднасцю, што рэалізуюцца пад яе кіраўніцтвам некамерцыйнай арганізацыяй «Квартал Луі», падчас сустрэчы сустрэчы Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з пераможцамі конкурсу «Лідары Расіі»[32][33].
1 жніўня 2020 года падчас выбараў губернатара Пензенскай вобласці кандыдатам на пасаду губернатара Пензенскай вобласці Іванам Белазерцавым была названая ў ліку трох кандыдатаў (разам з Аляксандрам Самакуцяевым і Аляксандрам Гулякавым) для надзялення паўнамоцтвамі члена Савета Федэрацыі — прадстаўніка ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады рэгіёна ў выпадку яго абрання[34].
21 верасня 2020 года пастановай губернатара Пензенскай вобласці атрымала паўнамоцтвы сенатара Расійскай Федэрацыі — прадстаўніка ад урада Пензенскай вобласці на тэрмін яго паўнамоцтваў, гэта значыць да верасня 2025 года[3][35].
23 верасня 2020 года ўвайшла ў склад Камітэта Савета Федэрацыі па сацыяльнай палітыцы[36].
18 лістапада 2020 года стала паўнамоцным прадстаўніком Савета Федэрацыі па ўзаемадзеянні з Упаўнаважаным пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці[37].
26 чэрвеня 2021 года стала выпускніцай прэзідэнцкага кадравага рэзерву РАНГіДС[38].
У жніўні 2021 года падчас датэрміновых выбараў губернатара Пензенскай вобласці кандыдатам на пасаду губернатара Пензенскай вобласці Алегам Мельнічэнкам была зноў названая ў ліку трох кандыдатаў (разам з Аляксандрам Гулякавым і Маратам Лебедзевым) для надзялення паўнамоцтвамі сенатара Расійскай Федэрацыі — прадстаўніка ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады рэгіёна ў выпадку яго абрання[39].
28 верасня 2021 года пастановай губернатара Пензенскай вобласці Алега Мельнічэнкі была зноў надзелена паўнамоцтвамі сенатара Расійскай Федэрацыі — прадстаўніка ад урада Пензенскай вобласці на тэрмін яго паўнамоцтваў, гэта значыць да верасня 2026 года[4][39][40].
27 кастрычніка 2021 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў сенатара Марыю Львову-Бялову ўпаўнаважаным пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці[2].
15 снежня 2022 года ўвайшла ў склад апякунскага савета Дзяржаўнага дабрачыннага фонду «Круг дабра» у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта[41].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Квартал Луі
[правіць | правіць зыходнік]1 лістапада 2014 года па ініцыятыве Марыі Львовай-Бяловай у г. Пенза быў адкрыты дабрачынны праект «Квартал Луі»[42]. Яго галоўная мэта — падрыхтоўка да самастойнага жыцця і адаптацыя маладых дарослых з рознымі формамі інваліднасці пасля дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. «Квартал Луі» ўключае ў сябе тры пляцоўкі суправаджанага пражывання: «Дом на Бярозаўскім», «Дом Веранікі», «Новыя Берагі». Дабрачынны праект атрымаў сваю назву ў гонар легендарнага джазавага музыканта Луі Армстранга, які быў сацыяльным сіратой.
Дом на Бярозаўскім
[правіць | правіць зыходнік]«Дом на Бярозаўскім»[43] — адзін з першых у Расіі фарматаў суправаджанага пражывання інвалідаў. Праект дзейнічае па прынцыпе: пражыванне, навучанне, праца. Для выпускнікоў дзіцячых дамоў з інваліднасцю праект становіцца буфернай пляцоўкай паміж сацыяльнай установай і самастойным жыццём. Для гэтага праекта Марыя Львова-Бялова разам з мужам перабудавала і адаптавала свой дом у Бярозаўскім завулку г. Пензы, пераехаўшы ў бацькоўскі. Яго першымі жыхарамі сталі пяцёра маладых людзей на інвалідных калясках[44].
Дом Веранікі
[правіць | правіць зыходнік]21 чэрвеня 2017 года па ініцыятыве Марыі Львовай-Бяловай у Пензе пачаў працаваць першы ў Расіі[45] актыўны пансіён для маладых людзей з цяжкай ступенню інваліднасці «Дом Веранікі»[11]. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Міністр працы і сацыяльнай абароны Расійскай Федэрацыі Максім Тапілін, паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаіл Бабіч, кіраўнік Інгушэціі Юнус-Бек Еўкураў і губернатар Пензенскай вобласці Іван Белазерцаў[45]. Максім Тапілін выказаў захапленне гэтым праектам «Дом Веранікі»[46], назваўшы яго «унікальным праектам»[47], таксама ён прывёў гэты праект у якасці паспяховага прыкладу працы з дзецьмі-інвалідамі, практыку якога мэтазгодна выкарыстоўваць[48]. Міхаіл Бабіч выказаў меркаванне, што праект па стварэнні ў Пензе актыўнага пансіёну для маладых людзей з цяжкай ступенню інваліднасці «Дом Веранікі» важна тыражаваць у іншых рэгіёнах[49]. Юнус-Бек Еўкураў даручыў ураду Інгушэціі «вывучыць вопыт спецыялістаў з Пензы і пераняць іх практыку», па яго запрашэнні Марыя Львова-Бялова ў жніўні 2017 года наведала Інгушэцію ў якасці эксперта па сацыялізацыі інвалідаў[50].
Новыя берагі
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2019 года адбылося адкрыццё будаванага па ініцыятыве Марыі Львовай-Бяловай арт-маёнтка «Новыя берагі» ў сяле Багаслоўка Пензенскага раёна Пензенскай вобласці, дзе людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і сям’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, будуць жыць і займацца рэалізацыяй сацыяльных праектаў. Тады жа ў арт-маёнтку адзначылі наваселле яго першыя рэзідэнты (30 чалавек з 5 рэгіёнаў Расіі)[51]. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Ігар Камароў, губернатар Пензенскай вобласці Іван Белазерцаў і мітрапаліт Пензенскі і Ніжнеломаўскі Серафім[52]. Праект «Новыя берагі» таксама называюць унікальным[52]. Ігар Камароў выказаў упэўненасць, што Пензенская вобласць стане прыкладам для іншых рэгіёнаў, якія будуць актыўна пераймаць сучасныя тэхналогіі сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў[51].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (29 кастрычніка 2018 года) — «за дасягнутыя працоўныя поспехі і шматгадовую добрасумленную працу»[53];
- Ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква, 2016 год) — «за развіццё дабрачыннасці»[14];
- Ганаровы знак «У славу зямлі Пензенскай» (1 лістапада 2021) — «у знак падзякі за працу Марыі Львовай-Бяловай на пасадзе сенатара ад Пензенскай вобласці»[54];
- Знак адрознення «За заслугі перад Рэспублікай» III ступені (Данецкая Народная Рэспубліка, 28 сакавіка 2023 года) — «за заслугі перад Данецкай Народнай Рэспублікай»[55].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 годзе выйшла замуж[11]. Маці і апякун 22 дзяцей, з іх пяцёра — кроўных (у 2005 годзе нарадзіла першае дзіця, у 2007 годзе — другое, у 2010 годзе — трэцяе, у 2014 годзе — чацвёртае, у 2018 годзе — пятае)[11]. Акрамя таго, у 2012 і 2013 гадах у яе сям’і з’явіліся чацвёра прыёмных дзяцей[11]. У 2020 годзе ўзяла пад апеку восем маладых людзей з ментальнай інваліднасцю[56], у 2021 годзе аформіла апякунства яшчэ над пяццю недзеяздольнымі выпускнікамі дзіцячага дома[57]. Цяпер, замест псіханеўралагічнага інтэрната, усе яны жывуць па сістэме суправаджанага пражывання ў арт-маёнтку «Новыя берагі»[57]. Пра гэтую сітуацыю Марыя Львова-Бялова пісала ў жніўні 2021 года: «што рабіць, калі толькі маё асабістае апякунства дазволіла 13 недзеяздольным маладым людзям перабрацца ў „Новыя Берагі“ і пачаць самастойнае жыццё?»[57]. Муж Павел Кагельман — святар Рускай Праваслаўнай Царквы (пасвечаны ў сан у 2019 годзе мітрапалітам Пензенскім і Ніжняломаўскім Серафімам)[11]. Да пасвячэння працаваў праграмістам[58]. Сям’я жыве ў Маскве. Сума дэклараванага даходу за 2020 год склала 2 млн 933 тыс. рублёў, яе сужэнца — 446 тыс. рублёў[14]. У лютым 2023 года яна ўсынавіла 15-гадовага хлопчыка з Марыупаля[59].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]16 чэрвеня 2022 года як высокапастаўлены чыноўнік РФ трапіла ў спіс людзей, супраць якіх Вялікабрытанія ўвяла персанальныя санкцыі праз вайну ва Украіне[60]. На думку ўладаў краіны, Львова-Бялова ўдзельнічала ў незаконнай дэпартацыі дзяцей з тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей у РФ з іх наступным прымусовым усынаўленнем[61].
1 ліпеня трапіла пад санкцыі Аўстраліі[62].
21 ліпеня 2022 года была ўключана ў санкцыйны спіс Еўрасаюза за падтрымку і рэалізацыю палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны і за парушэнне правоў украінскіх дзяцей[63][64][65]. У прыватнасці, Еўрасаюз адзначае, што Львова-Бялова з’яўляецца адной з датычных да незаконнай перавозкі ўкраінскіх дзяцей у Расію і іх усынаўлення расійскімі сем’ямі[65].
З 23 жніўня 2022 года ўключана ў санкцыйны спіс Канады «эліт і бліжэйшых паплечнікаў рэжыму» як «саўдзельнік агрэсіі расійскага рэжыму супраць Украіны»[66][67].
У верасні 2022 года ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША за «намаганні па дэпартацыі тысяч украінскіх дзяцей у Расію» і «прымусовае ўсынаўленне ўкраінскіх дзяцей у расійскія сем’і, так званае „патрыятычнае выхаванне“ ўкраінскіх дзяцей»[6][68]. З 27 студзеня 2023 года — пад санкцыямі Японіі[69].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2023 года Reuters выпусціла расследаванне, згодна з якім 27-гадовы дарадца ўпаўнаважанай пры Прэзідэнце РФ у правах дзіцяці ў Расіі Марыі Львовай-Бяловай Аляксей Пятроў у перыяд з 2011 да 2014 гг. размяшчаў у сацсетках пасты, звязаныя з групоўкай WotanJugend і іншымі неанацысцкімі аб’яднаннямі. Пятроў адпісаўся больш чым ад 150 груп УКантакце пасля таго, як агенцтва накіравала яму свае пытанні. У апараце ўпаўнаважанай Пятроў курыруе праект «Дзецям — у рукі», які збірае гуманітарную дапамогу для дзяцей з ЛНР і ДНР, а таксама кантраляванай Расіяй часткі Украіны. 5 красавіка быў адным з выступоўцаў на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, прысвечанаму вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію[70][71][72].
Крымінальны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародны крымінальны суд у Гаазе 17 сакавіка 2023 года выдаў ордэр на арышт упаўнаважанай па правах дзіцяці ў Расіі Марыі Львовай-Бяловай[73]. Паводле даных крымінальнага суда ў Гаазе, Львова-Бялова «меркавана нясе адказнасць за ваеннае злачынства», якое заключаецца ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расійскую Федэрацыю[74][75]. Суддзі Міжнароднага крымінальнага суда адзначаюць, што Марыя Львова-Бялова нясе асабістую адказнасць за дэпартацыю дзяцей, «здейсніўшы гэтыя дзеянні непасрэдна, сумесна з іншымі асобамі і/або праз дзеянні іншых асоб»[73]. Сама Бялова пракаментавала навіну наступным чынам:
Здорава, што міжнародная супольнасць ацаніла тую працу па дапамозе дзецям нашай краіны, што мы не пакідаем іх у зоне ваенных дзеянняў, што мы вывозім іх, што ствараем для іх добрыя ўмовы, акружаем іх любячымі клапатлівымі людзьмі. Былі санкцыі ўсіх краін, нават Японіі, у дачыненні мяне, зараз ордэр на арышт, цікава, што будзе далей. А мы працягваем працаваць.
Арыгінальны тэкст (руск.)Здо́рово, что международное сообщество оценило ту работу по помощи детям нашей страны, что мы не оставляем их в зоне военных действий, что мы вывозим их, что создаем для них хорошие условия, окружаем их любящими заботливыми людьми. Были санкции всех стран, даже Японии, в отношении меня, сейчас ордер на арест, интересно, что будет дальше. А мы продолжаем работать.
крыніца=[76]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.rbc.ru/rbcfreenews/66dec5a29a79470bcfcfcf57
- ↑ а б Путин назначил Марию Львову-Белову уполномоченным по правам ребенка (руск.). ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Постановление губернатора Пензенской области от 21.09.2020 № 180 «О наделении полномочиями сенатора Российской Федерации — представителя от Правительства Пензенской области» Архівавана 27 кастрычніка 2021., официальный портал правительства Пензенской области (руск.)
- ↑ а б Постановление губернатора Пензенской области от 28.09.2021 № 173 «О наделении полномочиями сенатора Российской Федерации — представителя от Правительства Пензенской области» Архівавана 27 кастрычніка 2021., официальный портал правительства Пензенской области (руск.)
- ↑ Список членов Палаты (2017 год) Архівавана 27 кастрычніка 2020., официальный сайт Общественной палаты Российской Федерации. (руск.)
- ↑ а б BBC News | Русская служба (руск.). Telegram. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2022. Праверана 15 верасня 2022.
- ↑ США объявили о новых санкциях в отношении России (руск.). ГОЛОС АМЕРИКИ. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2022. Праверана 16 верасня 2022.
- ↑ Международный уголовный суд в Гааге выдал ордер на арест Владимира Путина (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023. Праверана 17 сакавіка 2023.
- ↑ Львов-Белов Алексей Александрович. Генеральный директор ТО «Премьера». Заслуженный работник культуры Российской Федерации. Музыкант, композитор (руск.). vk.com (20 чэрвеня 2022). Праверана 11 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Уполномоченный по правам ребенка в РФ Мария Львова-Белова. Досье (руск.). aif.ru (27 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Львова-Белова Мария Алексеевна Архіўная копія на Wayback Machine, информационное агентство «PenzaNews». (руск.)
- ↑ Алиса Говорова, Алина Гончарова. Путин предложил сенатору Львовой-Беловой стать детским омбудсменом (руск.). Известия (27 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Биография Марии Львовой-Беловой (руск.). РИА Новости (27 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ а б в Биография детского омбудсмена Марии Львовой-Беловой (руск.). ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ Поляков А. Вместо интерната и дома престарелых — арт-поместье. Проект под Пензой дает шанс инвалидам Архівавана 7 верасня 2020., ТАСС, 07.11.2020. (руск.)
- ↑ Вернуться к жизни. Общественный деятель Мария Львова-Белова — о сопровождаемом проживании людей с инвалидностью Архівавана 31 кастрычніка 2020., «Известия», 15.07.2019. (руск.)
- ↑ Емельяненко В. «Я принес свои ноги». Станет ли первый в России мини-город для инвалидов альтернативой домам престарелых? Архівавана 30 кастрычніка 2021., «Российская газета», 17.03.2020. (руск.)
- ↑ Цветкова Р. Вихрь милосердия на шпильках: Мария Львова-Белова и её Квартал Луи Архівавана 11 жніўня 2020., Милосердие.ru, 07.03.2019. (руск.)
- ↑ Мария Львова-Белова из Пензы организовала единственную в России коммуну, где проживают, учатся и работают сироты-колясочники Архівавана 31 мая 2019., портал «Гордость России», 14.07.2016. (руск.)
- ↑ О чём Мария Львова-Белова рассказала Дмитрию Медведеву? Архівавана 4 снежня 2020., информационное агентство «PenzaNews», 27.11.2018. (руск.)
- ↑ Сопредседателями пензенского штаба ОНФ избраны Котов, Казаков и Львова-Белова Архівавана 10 жніўня 2020., информационное агентство «PenzaNews», 23.02.2019. (руск.)
- ↑ Зиновьев сменил Львову-Белову на посту сопредседателя штаба ОНФ в Пензенской области Архівавана 9 снежня 2021., информационное агентство «PenzaNews», 09.12.2021. (руск.)
- ↑ Мария Львова-Белова решила отказаться от мандата депутата гордумы Пензы Архівавана 19 сакавіка 2023., информационное агентство «PenzaNews», 15.09.2019. (руск.)
- ↑ Гордума не попала в «Квартал Луи». Руководитель пензенской благотворительной организации отказалась от работы в городском собрании депутатов, «Коммерсантъ», 17.09.2019 (руск.)
- ↑ Марию Львову-Белову жестко вынудили отказаться от мандата в пользу Ольги Израновой — источник (руск.). penza-post.ru. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 9 ліпеня 2021.
- ↑ LEFTPENZA - «Как приятно в эту грязь упасть». Откровения Марии Львовой-Беловой (руск.). LEFTPENZA.RU. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 9 ліпеня 2021.
- ↑ Львова-Белова Мария Алексеевна Архівавана 19 чэрвеня 2020., официальный сайт партии «Единая Россия» (руск.)
- ↑ Мария Львова-Белова вошла в президиум Генсовета «Единой России» Архівавана 10 снежня 2021., информационное агентство «PenzaNews», 24.11.2019.
- ↑ Мельниченко переизбран в состав Генсовета «Единой России» Архівавана 10 снежня 2021., информационное агентство «PenzaNews», 05.12.2021.
- ↑ Львова-Белова единственная от Пензенской области прошла в финал конкурса «Лидеры России» Архівавана 14 жніўня 2020., информационное агентство «PenzaNews», 03.02.2020. (руск.)
- ↑ Мария Львова-Белова — победитель «Лидеров России-2020» , ГТРК Пенза ВГТРК, 04.06.2020. (руск.)
- ↑ Встреча с победителями конкурса управленцев «Лидеры России». В режиме видеоконференции Президент провёл встречу с победителями конкурса управленцев «Лидеры России». Архівавана 19 верасня 2020., сайт Президента России, 08.09.2020. (руск.)
- ↑ Львова-Белова рассказала Путину о реализуемых в Пензенской области проектах для инвалидов Архівавана 28 верасня 2020., информационное агентство «PenzaNews», 08.09.2020. (руск.)
- ↑ Белозерцев представил три кандидатуры на должность сенатора от Пензенской области Архівавана 24 верасня 2020., информационное агентство «PenzaNews», 01.08.2020. (руск.)
- ↑ Сенатором от Пензенской области назначили директора социальной НКО Марию Львову-Белову Архівавана 6 кастрычніка 2020., ТАСС, 21.09.2020. (руск.)
- ↑ Изменены составы комитетов Совета Федерации, официальный сайт Совета Федерации Федерального Собрания Российской Федерации, 23.09.2020. (руск.)
- ↑ М. Львова-Белова назначена полномочным представителем Совета Федерации по взаимодействию с Уполномоченным при Президенте РФ по правам ребёнка, официальный сайт Совета Федерации Федерального Собрания Российской Федерации, 23.09.2020. (руск.)
- ↑ Мария Львова-Белова стала выпускницей Президентского кадрового резерва Архівавана 24 верасня 2021., «Селдон Новости», 27.06.2021 (руск.)
- ↑ а б Мельниченко наделил Львову-Белову полномочиями сенатора Архівавана 4 кастрычніка 2021., информационное агентство «PenzaNews», 28.01.2021. (руск.)
- ↑ Мария Львова-Белова наделена полномочиями сенатора Российской Федерации Архівавана 4 кастрычніка 2021., ГТРК Пенза ВГТРК, 18.10.2021. (руск.)
- ↑ Путин включил в состав попечительского совета фонда «Круг добра» Львову-Белову, исключил Хаматову (руск.). Коммерсантъ (15 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2023. Праверана 15 снежня 2022.
- ↑ «Квартал Луи», официальный сайт (руск.). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2021. Праверана 24 верасня 2021.
- ↑ «Дом на Берёзовском» Архівавана 24 верасня 2021. официальный сайт проекта «Квартал Луи» (руск.)
- ↑ Журналисты из Москвы посетили пензенский «Квартал Луи» , ГТРК Пенза ВГТРК, 03.12.2019. (руск.)
- ↑ а б В Пензе открыт активный пансион для молодых инвалидов «Дом Вероники» Архівавана 1 сакавіка 2021., информационное агентство «PenzaNews», 21.06.2017. (руск.)
- ↑ Максим Топилин восхищен, что в Пензе за год построили активный пансион для инвалидов Архівавана 16 красавіка 2021., информационное агентство «PenzaNews», 21.06.2017. (руск.)
- ↑ Глава Минтруда России назвал пензенский «Дом Вероники» уникальным проектом Архівавана 27 студзеня 2021., информационное агентство «PenzaNews», 21.06.2017. (руск.)
- ↑ Необходимо проанализировать лучшие практики ранней помощи детям-инвалидам — Топилин, информационное агентство «PenzaNews», 21.06.2017. (руск.)
- ↑ Важно тиражировать опыт Пензы по социализации инвалидов — Михаил Бабич, информационное агентство «PenzaNews», 21.06.2017. (руск.)
- ↑ Ингушетия планирует перенять опыт Пензенской области по социализации инвалидов Архівавана 25 лістапада 2018., информационное агентство «PenzaNews», 04.08.2017. (руск.)
- ↑ а б Комаров и Белозерцев поздравили с новосельем первых резидентов пензенских «Новых берегов» Архівавана 11 жніўня 2020., информационное агентство «PenzaNews», 04.12.2019. (руск.)
- ↑ а б Новые берега. Уникальное место появилось в России для людей с инвалидностью Архівавана 21 жніўня 2020., «Аргументы и факты», 13.12.2019. (руск.)
- ↑ Распоряжение Президента Российской Федерации от 29.10.2018 № 316-рп «О поощрении» (руск.)
- ↑ Олег Мельниченко вручил Марии Львовой-Беловой Почётный знак «Во славу земли Пензенской» (руск.)
- ↑ Денис Пушилин наградил Григория Лепса и Марию Львову-Белову знаками отличия за заслуги перед ДНР Архівавана 1 чэрвеня 2023. / DONETSK.KP.RU (руск.)
- ↑ Герейханова А. Семнадцать детей будущего министра Архівавана 30 кастрычніка 2020., «Российская газета», 06.09.2020. (руск.)
- ↑ а б в Мария Львова-Белова. 13 поводов для счастья!!!, Официальная страница в Instagram, 04.08.2021. (руск.)
- ↑ «Я уже привык к светской работе и хорошей зарплате, и тут все изменилось» — как успешный программист и отец девяти детей стал священником – Православный журнал «Фома» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ "Putin's Children's Envoy Reveals She Adopted Child From Mariupol (англ.). The Moscow Times. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2023. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Великобритания внесла патриарха Кирилла в санкционный список (руск.). Радио Свобода. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2022. Праверана 16 чэрвеня 2022.
- ↑ UK sanctions Russian linked to forced transfers and adoptions (англ.). GOV.UK. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2022. Праверана 17 чэрвеня 2022.
- ↑ Австралия ввела санкции еще против 16 граждан РФ (руск.) (1 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2022. Праверана 1 ліпеня 2022.
- ↑ Собянин, Чайка, сын Чемезова и Безруков попали в седьмой пакет санкций ЕС (руск.). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2022. Праверана 21 ліпеня 2022.
- ↑ ЕС опубликовал на официальном сайте новые санкции против России (руск.). Радио Свобода. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2022. Праверана 21 ліпеня 2022.
- ↑ а б Official Journal of the European Union . Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2022. Праверана 18 снежня 2022.
- ↑ Канада ввела санкции против Марии Львовой-Беловой и глав субъектов РФ (руск.). Новая газета. Европа (11 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2023. Праверана 20 сакавіка 2023.
- ↑ Global Affairs Canada. Sanctions – Russian invasion of Ukraine (англ.). GAC (4 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2022. Праверана 20 сакавіка 2023.
- ↑ Treasury Targets Additional Facilitators of Russia’s Aggression in Ukraine (англ.). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2023. Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Япония расширила санкции против России, запретив экспорт вакцин и медоборудования (руск.). Коммерсантъ (27 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2023. Праверана 27 студзеня 2023.
- ↑ "Reuters нашло связи советника Львовой-Беловой с неонацистам". DW(руск.).
- ↑ Агентство Reuters нашло в соцсетях советника уполномоченной по правам ребенка Марии Львовой‑Беловой связи с неонацистской группировкой (руск.). Meduza. Праверана 10 жніўня 2023.
- ↑ Times, Русская служба The Moscow. Reuters обнаружило связь советника детского омбудсмена Львовой-Беловой с неонацистской группировкой (руск.). Русская служба The Moscow Times (10 жніўня 2023). Праверана 10 жніўня 2023.
- ↑ а б "Международный суд в Гааге выдал ордер на арест Владимира Путина". BBC News Русская служба(руск.). Архівавана з арыгінала 2023-03-17. Праверана 2023-03-17.
- ↑ Суд в Гааге выдал ордер на арест не только Путина, но и Марии Львовой-Беловой. Кто она такая? Вот история ключевой фигуры в системе депортации украинских детей в Россию (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023. Праверана 17 сакавіка 2023.
- ↑ "Кто такая Мария Львова-Белова, которую вместе с Путиным решил арестовать международный суд в Гааге". BBC News Русская служба(руск.). Архівавана з арыгінала 2023-03-17. Праверана 2023-03-17.
- ↑ «Это историческое решение» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023. Праверана 17 сакавіка 2023.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Члены Савета Федэрацыі Расіі
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Пензе
- Члены «Адзінай Расіі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Асобы
- Грамадскія дзеячы Расіі
- Члены Грамадскай палаты Расіі (2017—2020)
- Члены Савета Федэрацыі Расіі (з 2000)
- Жанчыны-палітыкі Расіі
- Упаўнаважаныя пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
- Асобы, на якіх накладзены санкцыі з боку Аўстраліі ў сувязі з канфліктам ва Украіне
- Асобы, на якіх накладзены санкцыі з боку ЕС у сувязі з канфліктам ва Украіне
- Асобы, на якіх накладзены санкцыі з боку Вялікабрытаніі ў сувязі з канфліктам ва Украіне
- Праваабаронцы Расіі
- Асобы, вышукваныя Міжнародным крымінальным судом