Мастэрс 1975 (снукер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мастэрс 1975, снукер)
Jump to navigation Jump to search
Мастэрс 1975


Сезон: 1974/1975
Тэрміны: 13 — 17 студзеня 1975
Арэна: «West Centre Hotel»
Горад: Лондан
Краіна: Англія
Спонсар: Benson and Hedges
Фармат: Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £4,800
Прызавыя пераможцы: £2,000
Фінал
Пераможца: Сцяг Англіі Джон Спэнсэр
Фіналіст: Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан
Лік: 9:8
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 10
Колькасць матчаў: 9
Колькасць соценных серый: 0
Найвышэйшая серыя: 92 (Джон Спэнсэр)
Мастэрс1976→

Мастэрс 1975 (англ.: Masters 1975, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1975 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 17 студзеня 1975 года ў «West Centre Hotel», у Лондане. Турнір стаў першым розыгрышам Мастэрс, які пасля стаў адным з найбуйнейшых снукерных турніраў. Спонсарам турніру стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £4,800, з якіх £2,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў. Шэсць гульцоў пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.

Пераможцам турніру стаў англічанін Джон Спэнсэр, які перайграў у фінальным паядынку валійца Рэя Рыярдана - 9:8.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]