Мастэрс 1998 (снукер)
| Мастэрс 1998 | |
| Сезон | 1997/1998 |
|---|---|
| Тэрміны | 1 — 8 лютага 1998 |
| Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £535,000 |
| Прызавыя пераможцы | £145,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 10:9 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 18 |
| Колькасць матчаў | 17 |
| Колькасць соценных серый | 20 |
| Найвышэйшая серыя | 142 (Эндзі Хікс) |
| ←1997 ● Мастэрс ● 1999→ | |
Мастэрс 1998 (англ.: Masters 1998, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1998 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 8 лютага 1998 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 24-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £535,000 (на £35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £145,000 (на £15,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
У фінальным матчы валійскі гулец Марк Уільямс выйграў у вырашальным фрэйме шасціразовага пераможцу шатландца Стывена Хендры.