Мастэрс 1991 (снукер)
Мастэрс 1991 | |
Сезон | 1990/1991 |
---|---|
Тэрміны | 3 — 10 лютага 1991 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £350,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | Стывен Хендры |
Фінал | |
Пераможца | Стывен Хендры |
Фіналіст | Майк Халет |
Лік | 9:8 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 18 |
Колькасць матчаў | 17 |
Колькасць соценных серый | 9 |
Найвышэйшая серыя | 135 (Дэніс Тэйлар) |
←1990 ● Мастэрс ● 1992→ |
Мастэрс 1991 (англ.: Masters 1991, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1991 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 10 лютага 1991 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 17-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £350,000 (на £75,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £100,000 (на £30,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
У фінальным матчы Стывен Хендры перайграў Майка Халета з лікам 9:8. Такім чынам, шатландскі снукерыст выйграў трэці тытул Мастэрс запар.