Мастэрс 1983 (снукер)
| Мастэрс 1983 | |
| Сезон | 1982/1983 |
|---|---|
| Тэрміны | 23 — 30 студзеня 1983 |
| Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £55,000 |
| Прызавыя пераможцы | £16,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:7 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 16 |
| Колькасць матчаў | 15 |
| Колькасць соценных серый | 4 |
| Найвышэйшая серыя | 128 (Тэры Грыфітс) |
| ←1982 ● Мастэрс ● 1984→ | |
Мастэрс 1983 (англ.: Masters 1983, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1983 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 23 па 30 студзеня 1983 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў дзевятым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £55,000 (на £28,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £16,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Упершыню ў гісторыі Мастэрс, турнір выйграў небрытанскі гулец - канадскі снукерыст Кліф Торбурн. У фінале ён перайграў валійца Рэя Рыярдана з лікам 9:7.