Мастэрс 1985 (снукер)
Мастэрс 1985 | |
Сезон | 1984/1985 |
---|---|
Тэрміны | 27 студзеня — 3 лютага 1985 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £150,000 |
Прызавыя пераможцы | £37,500 |
Мінулы чэмпіён | Джымі Уайт |
Фінал | |
Пераможца | Кліф Торбурн |
Фіналіст | Дуг Маўнджой |
Лік | 9:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць соценных серый | 1 |
Найвышэйшая серыя | 103 (Кліф Торбурн) |
←1984 ● Мастэрс ● 1986→ |
Мастэрс 1985 (англ.: Masters 1985, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1985 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 студзеня па 3 лютага 1985 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 11-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £150,000 (на £35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £37,500 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Канадскі снукерыст Кліф Торбурн выйграў свой другі трафей Мастэрс за тры гады. У фінальным матчы ён перайграў валійца Дуга Маўнджоя з лікам 9:6.