Мастэрс 1992 (снукер)
| Мастэрс 1992 | |
| Сезон | 1991/1992 |
|---|---|
| Тэрміны | 2 — 9 лютага 1992 |
| Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £365,000 |
| Прызавыя пераможцы | £105,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:4 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 18 |
| Колькасць матчаў | 17 |
| Колькасць соценных серый | 8 |
| Найвышэйшая серыя | 139 (Джымі Уайт) |
| ←1991 ● Мастэрс ● 1993→ | |
Мастэрс 1992 (англ.: Masters 1992, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1992 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 9 лютага 1992 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 18-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £365,000 (на £15,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £105,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Стывен Хендры ў чарговы раз абараніў свой тытул, упэўнена перайграўшы ў фінале Джона Пэрата з лікам 9:4. Гэтая перамога дазволіла Хендры выйграць чацвёрты Мастэрс запар.