Мастэрс 1988 (снукер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мастэрс 1988


Сезон: 1987/1988
Тэрміны: 24 — 30 студзеня 1988
Арэна: «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад: Лондан
Краіна: Англія
Спонсар: Benson and Hedges
Фармат: Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £225,000
Прызавыя пераможцы: £56,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Паўночнай Ірландыі Дэніс Тэйлар
Фінал
Пераможца: Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фіналіст: Сцяг Англіі Майк Халет
Лік: 9:0
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 16
Колькасць матчаў: 15
Колькасць соценных серый: 2
Найвышэйшая серыя: 126 (Стыў Дэвіс)
←1987Мастэрс1989→

Мастэрс 1988 (англ.: Masters 1988, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1988 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 па 30 студзеня 1988 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 14-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £225,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £56,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Стыў Дэвіс выйграў свой ​​другі трафей на Мастэрс, у фінальным матчы усухую разграміўшы Майка Халета - 9:0.