Мастэрс 1975 (снукер)
Выгляд
| Мастэрс 1975 | |
| Сезон | 1974/1975 |
|---|---|
| Тэрміны | 13 — 17 студзеня 1975 |
| Арэна | «West Centre Hotel» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £4,800 |
| Прызавыя пераможцы | £2,000 |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:8 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 10 |
| Колькасць матчаў | 9 |
| Колькасць соценных серый | 0 |
| Найвышэйшая серыя | 92 (Джон Спэнсэр) |
| ● Мастэрс ● 1976→ | |
Мастэрс 1975 (англ.: Masters 1975, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1975 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 17 студзеня 1975 года ў «West Centre Hotel», у Лондане. Турнір стаў першым розыгрышам Мастэрс, які пасля стаў адным з найбуйнейшых снукерных турніраў. Спонсарам турніру стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £4,800, з якіх £2,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў. Шэсць гульцоў пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.
Пераможцам турніру стаў англічанін Джон Спэнсэр, які перайграў у фінальным паядынку валійца Рэя Рыярдана - 9:8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вынікі турніру на Top-Snooker Архівавана 24 студзеня 2010.