Мастэрс 1996 (снукер)
| Мастэрс 1996 | |
| Сезон | 1995/1996 |
|---|---|
| Тэрміны | 4 — 11 лютага 1996 |
| Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £460,000 |
| Прызавыя пераможцы | £125,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 10:5 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 18 |
| Колькасць матчаў | 17 |
| Колькасць соценных серый | 21 |
| Найвышэйшая серыя | 144 (Стывен Хендры) |
| ←1995 ● Мастэрс ● 1997→ | |
Мастэрс 1996 (англ.: Masters 1996, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1996 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 11 лютага 1996 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 22-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £460,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £125,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Шатландскі снукерыст Стывен Хендры выйграў свой шосты Мастэрс, перамогшы ў фінальным матчы леташняга чэмпіёна Роні О’Салівана з лікам 10:5.