Мастэрс 1993 (снукер)
| Мастэрс 1993 | |
| Сезон | 1992/1993 |
|---|---|
| Тэрміны | 7 — 14 лютага 1993 |
| Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £390,000 |
| Прызавыя пераможцы | £110,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:5 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 18 |
| Колькасць матчаў | 17 |
| Колькасць соценных серый | 11 |
| Найвышэйшая серыя | 134 (Джымі Уайт) |
| ←1992 ● Мастэрс ● 1994→ | |
Мастэрс 1993 (англ.: Masters 1993, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1993 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 14 лютага 1993 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 19-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £390,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £110,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Шатландскі снукерыст Стывен Хендры, абараніўшы свой тытул, выйграў пяты трафей Мастэрс запар. У фінальным матчы ён перайграў тайландскага гульца Джэймса Уотану з лікам 9:5.