Мастэрс 1986 (снукер)
| Мастэрс 1986 | |
| Сезон | 1985/1986 |
|---|---|
| Тэрміны | 26 студзеня — 2 лютага 1986 |
| Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £175,000 |
| Прызавыя пераможцы | £45,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:5 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 16 |
| Колькасць матчаў | 15 |
| Колькасць соценных серый | 5 |
| Найвышэйшая серыя | 138 (Вілі Торн) |
| ←1985 ● Мастэрс ● 1987→ | |
Мастэрс 1986 (англ.: Masters 1986, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1986 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 студзеня па 2 лютага 1986 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 12-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £175,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £45,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Кліф Торбурн абараніў свой тытул, выйграўшы другі Мастэрс запар і трэці за апошнія чатыры гады. У фінале ён адолеў Джымі Уайта з лікам 9:5.