Мастэрс 1981 (снукер)
| Мастэрс 1981 | |
| Сезон | 1980/1981 |
|---|---|
| Тэрміны | 27 студзеня — 1 лютага 1981 |
| Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £20,000 |
| Прызавыя пераможцы | £6,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:6 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 12 |
| Колькасць матчаў | 11 |
| Колькасць соценных серый | 2 |
| Найвышэйшая серыя | 136 (Тэры Грыфітс) |
| ←1980 ● Мастэрс ● 1982→ | |
Мастэрс 1981 (англ.: Masters 1981, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1981 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 студзеня па 1 лютага 1981 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў сёмым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £20,000 (на £13,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £6,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 12 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Першыя чатыры нумары пасеву пачалі турнір адразу з чвэрцьфінальнай стадыі. Астатнія 8 удзельнікаў разыгралі пуцёўкі ў 1/4 у папярэднім раундзе.
У фінальным матчы Алекс Хігінс перайграў валійскага снукерыста Тэры Грыфітса з лікам 9:6, такім чынам, узяўшы ў яго рэванш за паражэнне ў фінале год таму.