Мастэрс 1984 (снукер)
| Мастэрс 1984 | |
| Сезон | 1983/1984 |
|---|---|
| Тэрміны | 22 — 29 студзеня 1984 |
| Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £115,000 |
| Прызавыя пераможцы | £35,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:5 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 16 |
| Колькасць матчаў | 15 |
| Колькасць соценных серый | 6 |
| Найвышэйшая серыя | 147 (Кірк Стывенс) |
| ←1983 ● Мастэрс ● 1985→ | |
Мастэрс 1984 (англ.: Masters 1984, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1984 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 22 па 29 студзеня 1984 года ва «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў дзесятым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £115,000 (на £60,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £35,000 (на £19,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Джымі Уайт выйграў свой першы тытул Мастэрс, абыграўшы ў фінальным матчы валійца Тэры Грыфітса з лікам 9:5.