Мастэрс 1995 (снукер)
| Мастэрс 1995 | |
| Сезон | 1994/1995 |
|---|---|
| Тэрміны | 5 — 12 лютага 1995 |
| Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
| Горад | Лондан |
| Краіна | Англія |
| Спонсар | Benson and Hedges |
| Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £435,000 |
| Прызавыя пераможцы | £120,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 9:3 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 18 |
| Колькасць матчаў | 17 |
| Колькасць соценных серый | 13 |
| Найвышэйшая серыя | 141 (Стывен Хендры) |
| ←1994 ● Мастэрс ● 1996→ | |
Мастэрс 1995 (англ.: Masters 1995, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1995 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 12 лютага 1995 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 21-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £435,000 (на £20,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £120,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Дзевятнаццацігадовы снукерыст Роні О’Саліван выйграў свой першы тытул Мастэрс, перамогшы ў фінальным матчы шатландскага гульца Джона Хігінса з лікам 9:3.