Перайсці да зместу

Махараштра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махараштра
महाराष्ट्र,
Maharashtra
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Мумбаі
Дата ўтварэння 1 мая 1960
Кіраўнік Eknath Shinde[d]
Насельніцтва (2001)
97 млн (2-е месца)
Шчыльнасць 314 чал./км²
Плошча 307 713 км²
Махараштра на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Абрэвіятура IN-MH
Код ISO 3166-2 IN-MH
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махараштра (англ.: Maharashtra) — штат на паўднёвым захадзе Індыі. Гранічыць са штатамі Гуджарат на паўночным захадзе, Мадх’я-Прадэш на поўначы, Чхатысгарх на ўсходзе, Андхра-Прадэш на паўднёвым усходзе, Карнатака на поўдні, Гоа на паўднёвым захадзе і з саюзнай тэрыторыяй Дадра і Нагархавелі на паўночным захадзе. На захадзе абмываецца Аравійскім морам. Займае трэцяе месца сярод штатаў па плошчы (307 713 км²) і другое па насельніцтву (97 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Мумбаі.

Махараштра належыць да трапічнай зоны

Махараштра размяшчаецца на паўночна-заходняй частцы Дэканскага плато і Заходніх Гатаў (Сах’ядры), а таксама ўключае ў сябе Конканскі бераг, вузкую нізіну ўздоўж узбярэжжа Аравійскага мора.

Клімат спякотны, мусонны, вільготны на ўзбярэжжы і больш засушлівы ва ўнутраных раёнах.

На плато Дэкан — урадлівыя чорныя базальтавыя глебы, багатыя на гумус — рэгуры. Глебы надзвычай прыдатныя для вырошчвання бавоўны, з-за чаго маюць назву баваўнянага чарназёму.

Бамбейскі вярхоўны суд — узор каланіяльнай архітэктуры Мумбаі

Першыя ўпамінанні Махараштры як тэрыторыі заселенай маратхамі адносяцца да пачатку н.э. Уваходзіла ў склад магутных дзяржаў: Сатаваханаў, Вакатакаў, Чалук’яў, Раштракутаў, Бахмані, Ахмаднагара. У 17 стагоддзі ўзнікла маратхская дзяржава, якая ў 18 стагоддзі распалася на Маратхскія княствы. З 19 стагоддзя — пад уладай англічан (Англа-маратхскія войны 1777—1818). Адзін з галоўных цэнтраў нацыянальна-вызваленчага руху. У 1950-х — у складзе штата Бамбей, з 1960 — асобны штат.

Махараштра — найбольш індустрыяльна развіты штат Індыі: 13 % індыйскай прамысловай вытворчасці. Асноўныя галіны прамысловасці штата — хімічная, электратэхнічнае машынабудаванне, нафтахімічная, лёгкая прамысловасць.

У Мумбаі размяшчаюцца штаб-кватэры амаль усіх асноўных банкаў, страхавых кампаній і іншых фінансавых устаноў Індыі, а таксама буйнейшая ў краіне і старэйшая ў Азіі Бамбейская фондавая біржа.

Бізнес-цэнтр у Мумбаі

Махараштра займае другое месца сярод штатаў па экспарту праграмнага забеспячэння (20 % індыйскага экспарту праграмнага забеспячэння).

Мумбай таксама з’яўляецца цэнтрам індыйскай кіна- і тэлеіндустрыі (Балівуд).

ВУП штата — 106 млрд долараў ЗША (2004).

У в. Хубавалі (талука Мульшы, акруга Пуна) дзейнічае каледж міжнароднай супольнасці «Махіндра».

2/3 ад амаль стомільённага насельніцтва штата — маратхамоўныя. 42 % — пражывае ў гарадах (найвышэйшы ўзровень урбанізацыі ў краіне).

Індуістаў — 80 %, мусульман — 10 %, будыстаў — 6 %, джайністаў і хрысціян — па 1 %.

Буйныя гарады

[правіць | правіць зыходнік]

Нагпур, Калхапур.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.