Блэк-метал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Меладычны блэк-метал)
Блэк-метал
Кірунак: Экстрэмальны метал
Вытокі: Трэш-метал, дэт-метал, хардкор-панк
Месца і час узнікнення: 1-я хваля: 80-я,
Еўрапейская экстрэмальная метал сцэна
2-я хваля: пачатак 90-х,
Скандынаўская экстрэмальная метал сцэна
Папулярнасць: 90-я, у асноўным андэграунд[1]
Разнавіднасці
Паджанры: Сімфанік-блэк-метал
Мелодык-блэк-метал
Атмасферык-блэк-метал
Эпік-блэк-метал
Эмбіент-блэк-метал
Меланхолік-блэк-метал
Дэпрэсіўна-суіцыдальны блэк-метал
Пост-блэк-метал
Тру-блэк-метал
Блэк-дэт-метал
Блэк-дум-метал
Фолк-блэк-метал
Паган-блэк-метал
Прагрэсіў-блэк-метал
Нацыянал-сацыялістычны блэк-метал
Анблэк-метал
Роднасныя: Паган-метал
Вікінг-метал
Дарк-метал
Дэт-метал
Эпік-метал

Блэк-метал — разнавіднасць экстрымальнай музыкі.

Жанр зарадзіўся ў 1980-х як адгалінаванне трэш-металу. Піянерамі блэка прынята лічыць англійскі гурт Venom і шведскі Bathory.

Сваю назву стыль атрымаў дзякуючы альбому Black Metal, выпушчаны гуртам Venom у 1982 годзе. Канчаткова жанр сфармаваўся ў пачатку 1990-х намаганнямі нарвежскіх гуртоў, так званага «чорнага кола», у склад якога ўваходзілі некаторыя ўдзельнікі Mayhem, Burzum, Darkthrone, Immortal.

Беларускія выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Забароны і абмежаванні[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2001 года ўрад Малайзіі (дзе больш за 60 % жыхароў — мусульмане) абвясціў забарону блэк-металу на тэрыторыі краіны. Па словах ісламскіх уладаў краіны, такая музыка кепска ўплывае на моладзь і кідае яе ў абдымкі акультызму. У рамках барацьбы з блэк-металам ўрад выдаў указ, які прадпісваў дзяржаўным радыёстанцыям і тэлеканалам паменшыць колькасць «металу», які гучыць у эфіры, і ўвёў правіла, у адпаведнасці з якім замежныя гурты, якія плануюць выступіць у Малайзіі з канцэртамі, павінны спачатку прадставіць на адабрэнне спецыяльнай камісіі відэакасеты з запісам сваіх выступаў. Акрамя таго, у многіх школах па ініцыятыве іх кіраўнікоў былі праведзены праверкі вучняў на прадмет татуіровак, атрыбутыкі і іншых тэматычных упрыгожанняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Infestum

Зноскі

  1. Энциклопедия стилей.Black metal (блэк-метал)(недаступная спасылка). darkgrot.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2011. Праверана 30 верасня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]