Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Урочышча Гай
Гай.jpg
53°53′38″ пн. ш. 30°19′49″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Баранавічы
Скульптар М. Альтшулер
Архітэктар М. Мілавідаў, А. Марэніч, А. Макараў
Будаўніцтва 19711972 гады

Урочышча Гай — мемарыяльны комплекс у Баранавічах на ўшанаванне памяці 3 тыс. чэхаславацкіх грамадзян (у т.л. 1 тыс. яўрэяў з гета Тэрэзіенштадта) — ахвяр фашысцкага тэрору ў Другую Сусветную вайну.

Створаны на заходняй ускраіне г. Баранавічы ў 1972 г. (скульптар М. Альтшулер, арх. М. Мілавідаў, А. Марэніч, А. Макараў). На месцы, дзе стаяў кулямёт, з якога расстрэльвалі ахвяр у чэрвені 1942 г., устаноўлены цэнтральны манумент: дзве бетонныя пліты (вышіня 13 і 14 м), злучаныя аркай у цэнтры. Яны нагадваюць слупы агароджы канцлагера. Уверсе да іх прымацаваны бронзавы звон, унізе — медны рэльеф з выявай мноства рук, узнятых і сціснутых у пратэсце, болі і адчаі. У комплекс уваходзяць две брацкія магілы, аб'яднаныя бетоннай плітой з надпісам-прысвячэннем, сімвалічны «Парог жыцця і смерці» - бетонны брус, пакладзены ўпоперак палявой дарогі, «Сцяна загінуўшых» з трох тысяч камянёў, на якой прымацаваная мемарыяльная мармуровая дошка з выявамі цярновай галінкі і надпісам на рускай і чэшскай мовах: «Светлай памяці чэхаславацкіх братоў». Лаканічнае вырашэнне тэмы, выразнасць помніка, журботныя гукі звона ствараюць вялікае эмацыянальнае ўражанне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 331—332. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16), с. 253-254.
  • Урочышча Гай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 589. — ISBN 985-11-0214-8.

Шаблон:Славутасці Баранавічаў