Мсціжскае евангелле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мсціжскае Евангелле)
Мсціжскае евангелле. XIV стагоддзе
Бібліятэка Акадэміі навук Літвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мсціжскае евангелле ― рукапіснае Евангелле XIV стагоддзя, выдатны прыклад рукапіснай кнігі ў Беларусі сярэдневяковага часу.

Назва ― па в. Мсціж (Барысаўскі раён, Мінская вобласць). На першай старонцы кнігі ёсць надпіс XVI стагоддзя пра тое, што мінскі бурмістр Васіль Лах ахвяраваў гэты экзэмпляр царкве Св. Юрыя ў Мсціжы.

Знойдзена ў Мінску ў другой палове XIX стагоддзя, у 1869 г. перададзена ў Віленскую публічную бібліятэку. Цяпер захоўваецца ў Бібліятэцы АН Літвы імя Ўрублеўскіх.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Напісана царкоўнаславянскай мовай паўуставам у дзве калонкі па 24 радкі ў кожнай на 187 пергаментных старонках. Утрымлівае пачаткі тэкстаў евангелляў ад Іаана, Мацвея, Лукі, саборнік ― паказальнік евангельскіх чытанняў па святах.

Мастацкае афармленне[правіць | правіць зыходнік]

У Евангеллі адна застаўка і каля 350 ініцыялаў у тэраталагічным стылі. На адным з ініцыялаў (літара В) намаляваны селянін з лапатай. Упрыгожванні выкананы ў чатырох колерах: сіні, чырвоны, зялёны і жоўты.

На сярэбраных пласцінах скураной вокладкі выгравіраваны выявы Хрыста на крыжы і евангелістаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Батюшков, П. Н. Памятники русской старины… В. 6. ― Вильна, 1874. (руск.)
  • Добрянский, Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки. ― Вильна, 1882. (руск.)
  • Соболевский, А. И. История русского литературного языка. ― Л., 1980. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]