Перайсці да зместу

Мсціслаў Раманавіч Стары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мсціслаў Раманавіч
Князь пскоўскі
1179 — 1195
Папярэднік сталец адноўлены
Пераемнік сталец скасаваны
Князь смаленскі
1197 — 1214
Папярэднік Давыд Расціславіч
Пераемнік Уладзімір Рурыкавіч
Князь белгародскі
1206 — 1207
Папярэднік Глеб Святаславіч
Пераемнік Пасада скасавана
Вялікі князь кіеўскі
1214 — 2 чэрвеня 1223
Папярэднік Усевалад Святаславіч Чэрмны
Пераемнік Уладзімір Рурыкавіч

Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 2 чэрвеня 1223
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Раман Расціславіч[d]
Маці дачка Святаслава Ольгавіча[d]
Дзеці Iziaslav IV Vladimirovich[d], Святаслаў Мсціславіч Смаленскі, Vsevolod Mstislavich of Smolensk[d], Расціслаў Мсціславіч[d] і Agafia of Kiev[d]
Веравызнанне Праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мсціслаў Раманавіч, у хрышчэнні Барыс, пазней вядомы як Стары (? — 2 чэрвеня 1223) — князь пскоўскі (з 1179), белгародскі (1206), смаленскі (11971214), вялікі князь кіеўскі (12141223). Сын Рамана Расціславіча і дочкі Святаслава Ольгавіча; паходзіў з смаленскай галіны Манамахавічаў.

Сын вялікага князя кіеўскага Рамана Расціславіча (? — 1180), які, паводле В. М. Тацішчава, «пакінуў пасля сябе сына Мсціслава, якому збудаваў горад Мсціслаў у вобласці Смаленскай і там загадаў яму пад уладаю стрыя яго быць».

Мсціслаў Раманавіч вядомы з 1177 года, калі са сваім дзядзькам Рурыкам Расціславічам і старэйшым братам Яраполкам пацярпеў паражэння ад полаўцаў у бітве каля Растоўца.

У 1178 годзе бацька паслаў яго на дапамогу віцебскаму князю Усяславу Васількавічу супраць Мсціслава Расціславіча. Раман, старэйшы у родзе смаленскіх князёў, такім чынам блакіраваў ініцыятыву Мсціслава і наўгародцаў развязаць вайну.

У 1185 годзе Мсціслаў удзельнічаў у паходзе супраць полаўцаў, якія скончыліся перамогай на Хароле.

У 1195 годзе, калі Ольгавічы арганізавалі паход на Віцебск і на шляху сталі рабаваць смаленскія землі, Мсціслаў быў пасланы сваім дзядзькам Давыдам на чале смаленскага войска супраць чарнігаўцаў. Удар смалян меў поспех (у т.л. загінуў Давыд, сын старадубскага князя Алега Святаславіча), але ў тыл смалянам ударылі саюзныя чарнігаўцам палачане і бітва была прайграна, Мсціслаў трапіў у палон.

Пасля смерці ў 1197 годзе смаленскага князя Давыда Расціславіча, дзядзькі Мсціслава Раманавіча, ён стаў смаленскім князем і далучыў Мсціслаўскае княства да Смаленскага, захаваўшы яго аднак як удзел. У 1212 годзе яго стрыечны брат Мсціслаў Мсціславіч, які княжыў у Ноўгарадзе, у саюзе са смалянамі пасадзіў на кіеўскае княжанне Інгвара Яраславіча, пасля смерці якога кіеўскім князем стаў Мсціслаў Раманавіч.

Абодва Мсціславы арганізавалі савет рускіх князёў у Кіеве перад першым паходам на мангола-татараў. У асноўнай частцы бітвы на Калцы не ўдзельнічаў, застаючыся на правым беразе ракі ва ўмацаваным лагеры. Праз 3 дні быў захоплены ў палон і забіты.