Музыка Венгрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Для народнай музыкі Венгрыі характэрна узаемадзеянне старажытна-ўсходняй асновы (пентатоніка  (руск.)) і больш позніх уплываў (гемітоніка, мажора-мінор). З X ст. вандроўныя спевакі-казачнікі прытрымліваліся традыцыі язычніцкіх эпічных спеваў. У XI ст., з прыняццем каталіцтва, на тэрыторыі Венгрыі пашырыліся грыгарыянскія спевы. З XIII ст. сярод венгерскіх народных інструментаў рог, фуруя (род флейты), больш познія — духавыя валынка (дуда), тарагата; струнныя кабза, скрыпка, лютня, цытра, цымбалы.

З XV ст. ў Венгрыі развівалася заходне-еўрапейская прыдворная культура: сольныя спевы ў суправаджэнні лютні і скрыпкі, вакальна-інструментальныя капэлы; каралеўская капэла ў Будзе была адна з лепшых у Еўропе. З XVI ст. вядомыя свецкія музычныя творы на венгерскія тэксты, апублікаваныя ў зборніках Ш. Тынадзі  (руск.) (1554) і Б. Бакфарка (1553, 1565). У XVIIXVIII стст. у рэзідэнцыях аўстра-венгерскіх арыстакратаў ствараліся аркестры, у 17611790 гг. аркестрам князёў Эстэрхазі кіраваў Ё. Гайдн.

Фарміраванне нацыянальнага стылю адбывалася ў рамках стылю вербункаш (канец XVIII ст.), развітога ў творчасці скрыпачоў-віртуозаў і кампазітараў Я. Біхары  (руск.), Я. Лаваты  (руск.), А. Чэрмака  (руск.), кіраўнікоў цыганскіх аркестраў і тэатральных труп. Уплыў вербункаша відавочны ў першых венгерскіх операх І. Ружычкі  (ням.) («Уцёкі Белы» і «Кемень Шыман», 1822), А. Бартаі  (ням.) («Аўрэлія», 1837; «Хітрасць», 1839), М. Рожавёльдзі  (англ.) («Шукальнікі скарбу з Вішэграда», 1839), у операх Ф. Эркеля на тэмы нацыянальна-вызваленчага руху («Ласла Хуньядзі», 1844; «Банк бан», 1852; «Дзьёрдзь Дожа», 1867). Сярод музыкантаў-рамантыкаў XIX ст. віртуозы-скрыпачы Э. Рэменьі  (руск.), Е. Хубаі, а таксама Ё. Ёахім і Л. Аўэр, якія пачалі творчую дзейнасць у Венгрыі. Вяршыня развіцця венгерскай музыкі XIX ст., асабліва праграмнага сімфанізму, — творчасць Ф. Ліста.

На пачатку XX ст. вядомасць набылі аперэты Ф. Легара, І. Кальмана, які унёс у аперэту элементы венгерскай песенна-танцавальнай мелодыкі. Развіццё венгерскай музыкі першай паловы XX ст. звязана з імёнамі Б. Бартака і З. Кодая. Сярод буйнейшых сучасных кампазітараў П. Кадаша. Д. Ранкі  (руск.), А. Сёлёшы  (руск.), Ш. Балаша  (венг.), Д. Лігеці, Ж. Дурка  (руск.). Сусветную вядомасць набылі балеты Бартака («Драўляны прынц», 1917; «Цудоўны мандарын», 1919), а таксама оперы Ш. Сокалаі  (руск.) («Крывавае вяселле», 1964) і Э. Петравіча  (венг.)C’est la guerre  (венг.)», 1962). Сярод выканаўцаў дырыжоры А. Нікіш, Я. Ферэнчык, піяністы А. Фішэр  (руск.), З. Кочыш  (руск.), спевакі М. Базілідэс, Д. Меліш  (венг.), Э. Хазі  (руск.).

Праводзяцца міжнародныя конкурсы выканаўцаў і кампазітараў, у т.л. Фестываль імя Б. Бартака1948). У Будапешце працуюць: Венгерскі оперны тэатр, Будапешцкі сімфанічны аркестр, Саюз венгерскіх музыкантаў1949), Інстытут музыказнаўства пры Венгерскай акадэміі навук1969), Вышэйшая музычная школа1919), кансерваторыя імя Б. Бартака, Музей музыкі1986) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]