Эканоміка Венгрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Венгрыя з'яўляецца індустрыяльна-аграрнай краінай. Асноўныя галіны прамысловасці: горная, металургія, будаўнічыя матэрыялы, харчовая, тэкстыльная, хімічная (асабліва фармакалагічная), маторабудаўніцтва. Асноўныя віды транспарту ў Венгрыі: чыгуначны, аўтамабільны, рачны (па рацэ Дунай). Будапешт — галоўны транспартны вузел Венгрыі. Шырокую вядомасць атрымалі венгерскія аўтобусы Ikarus[1].

Банкнота вартасцю 10000 форынтаў

Асноўныя прамысловыя цэнтры краіны месцяцца ў гарадах Дзьёр і Дэбрэцэн. Традыцыйны металургічны цэнтры — Дунаўйвараш і Мішкальц. Каля 70 % тэрыторыі Венгрыі займаюць сельска-гаспадарчыя землі. 17 % тэрыторыі пакрытыя лясамі. Асноўная прамысловасць знаходзіцца на раўнінах усходняй і цэнтральнай часткі краіны. Грашовая адзінка — Форынт.

Эканоміка Венгрыі пасля Другой Сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

На працягу двух дзесяцігоддзяў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Венгрыя пераўтварылася з пераважна аграрнай краіны ў індустрыяльна-аграрную краіну.

У пасляваенны перыяд асноўнай структурнай зменай у сістэме рабочых рэсурсаў стаў ператок працоўнай сілы з сельскай гаспадаркі (у якой у 1949 годзе працавала больш за палову ад усяго працаздольнага насельніцтва краіны) ў прамысловасць. У 19491983 гадах колькасць занятых у горназдабыўной і апрацоўчай прамысловасці вырасла да 857 000, тады як у сельскай гаспадарцы паменшылася на 1 113 000 чалавек. У 1970-х Венгрыя становіцца самым буйным вытворцам аўтобусаў у Еўропе. Пастаўляючы прадукцыю ў асноўным у краіны сацыялістычнага блоку. Зарэгістраваная ў 1992 годзе колькасць занятых размяркоўвалася наступным чынам: 29 % — у прамысловасці; 15 % — у ахове здароўя, сацыяльнай інфраструктуры і культуры; 14 % — у сельскай і лясной гаспадарцы; 13 % — у гандлі; і 9 % — на транспарце і ў сферы тэлекамунікацый. Павялічылася доля працуючых жанчын: ў 1949 яны складалі толькі 25 % занятых, але ў 1994 гэтая лічба складала 52,8 %. У другой палове 1990-х доля жанчын у ліку занятых знізілася да 49,8 %. Пераход да капіталізму ў пачатку 1990-х гадоў выклікаў рэзкі рост узроўню беспрацоўя: колькасць зарэгістраваных беспрацоўных павялічылася з 79 521 чал. у 1990 годзе да 657 331 чал. у канцы 1993. Аднак пачынаючы з 1994 працэнт беспрацоўя стаў зніжацца і дасягнуў 10 % у канцы 1998 года.

Нацыянальны банк Венгрыі

Эканоміка Венгрыі ў сучасны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 Венгрыя пачала пераход да свабоднай рыначнай эканоміцы. Некаторыя істотныя эканамічныя меры былі прыняты ў пачатку 1990-х, аднак галоўныя рэформы пачаліся ў 1995 годзе. Інвестыцыі ў венгерскую эканоміку: 1995 — больш за 4 млрд дал., 1996 і 1997 па 3,6 мільярда долараў.

У 1980 валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Венгрыі быў прыкладна эквівалентны 20 млрд дал. або каля 2000 долараў на душу насельніцтва. У канцы 1980-х пачалася стагнацыя ВУП, а на працягу пераходнага перыяду 1990-х гадоў у эканоміцы аб'ём ВУП стаў змяншацца. У 1991 ВУП быў на 11,9 % ніжэй за ўзровень 1990. У далейшым ВУП павялічваўся.

У 1997 структура энергазабеспячэння была наступная: каля 69,3 % — вуглевадародныя крыніцы, 12,6 % — вуглю, 10,1 % — ядзерная энергія, 7 % імпартуемай электраэнергіі, 1,0 % — драўніна. Назіраецца тэндэнцыя да істотнага павелічэння долі АЭС (доля АЭС Paks у 2001 — 40 %). У 1997 Венгрыя спажывала 37 215 мегават гадзін электраэнергіі, 93 % вырабляюцца ў краіне.

Па звестках Index of Economic Freedom ВУП Венгрыі складае $ 49,7 млрд. Тэмп росту ВУП — 5,1 %. ВУП на душу насельніцтва — $ 4920. Прамыя іншаземныя інвестыцыі складаюць $ 890 млн Імпарт (нафта і нафтапрадукты, прыродны газ, тэкстыль і вырабы з яго, жалеза і сталь, машыны, сродкі перамяшчэння) — $ 28 млрд. Імпарт размяркоўваецца наступным чынам: Германія — 28,2 %; Аўстрыя — 9,6 %; Італія — 7,6 %; Расія — 6,5 %. Экспарт (транспартныя машыны, вопратка, абутак, хімічныя прадукты, лекі, нафтапрадукты, жалеза і сталь) — $ 26 млрд. Экспарт размяркоўваецца наступным чынам: Германія — 36,6 %; Аўстрыя — 10,6 %; Італія — 5,8 %; Нідэрланды — 4,7 %.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]