Мухамад Аль-Харэзмі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мухамед ібн Муса Харэзмі
محمد بن موسى الخوارزمي
1983 CPA 5426 (1).png
Паштовая марка СССР, 1983.
Дата нараджэння

не пазней за 799 ці каля 780[1][2][3][4]

Месца нараджэння

Хіва

Дата смерці

каля 846[1][4], не раней за 848 ці каля 850[2][3]

Месца смерці

Багдад[4]

Грамадзянства

Black flag.svg халіфат Абасідаў

Навуковая сфера

астраномія, матэматыка, Алгебра, Indian numerals[d], Арыфметыка, Трыганаметрыя, геаграфія і Навукі аб Зямлі

Месца працы

Дом Мудрасці

Commons-logo.svg Мухамед ібн Муса Харэзмі на Вікісховішчы

Мухамад ібн Муса Харэзмі (перс. محمد بن موسی خوارزمی, Mohammad ebne Mūsā Khwārazmī, узб. Muhammad ibn Muso Al Xorazmiy, Харэзм; каля 783 — каля 850) — вялікі узбекскі матэматык, астраном і географ, заснавальнік класічнай алгебры.

Звестак пра жыццё аль-Харэзмі захавалася не многа. Значны перыяд свайго жыцця ён правёў у Багдадзе, узначальваў пры халіфе аль-Мамуне (813—833) бібліятэку «Дома мудрасці». У 827 годзе ўдзельнічаў у вымярэнні даўжыні градуса зямнога мерыдыяна на раўніне Сінджара. Пры халіфе аль-Васіку (842—847) узначальваў экспедыцыю да хазараў. Апошняе ўпамінанне пра яго датавана 847 годам.

Аўтар кнігі «Пра індыйскае злічэнне», якая паспрыяла папулярызацыі дзесятковай пазіцыйнай сістэмы запісу лікаў ва ўсім Халіфаце. У 12 стагоддзі яна была перакладзена на лацінскую мову і адыграла вялікую ролю ў развіцці еўрапейскай арыфметыкі і ўкараненні інда-арабскіх лічбаў. Імя аўтара ў лацінізаванай форме (Algorismus, Algorithmus) стала абазначаць ва ўсёй сярэдневяковай Еўропе ўсю сістэму дзесятковай арыфметыкі. Адсюль бярэ пачатак сучасны тэрмін алгарытм, упершыню выкарыстаны Лейбніцам.

Зноскі