Перайсці да зместу

Мэт Дэйман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мэт Дэйман
Matt Damon
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1970(1970-10-08)[1][2][…] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Kent Telfer Damon[d][4]
Маці Nancy June Carlsson Page[d][4]
Жонка Luciana Bozán Barroso[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1988—дагэтуль
Узнагароды «Оскар» (1998)
«Залаты глобус» (1998)
IMDb 0000354
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэцью Пейдж Дэйман (англ.: Matthew Paige «Matt» Damon; 8 кастрычніка 1970, Кембрыдж, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі акцёр, прадзюсар і сцэнарыст. Лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус» у 1998 годзе ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнарый фільма» за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997) (сумесна з Бенам Афлекам).

Найбольш вядомыя фільмы з удзелам Мэта Дэймана — драма «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997), «Выратаваць радавога Раяна» (1998), «Догма» (1999), крымінальная драма «Таленавіты містар Рыплі» (1999); тры часткі пра прыгоды сяброў Оўшэна: «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Трынаццаць сяброў Оўшэна» (2007); трылогія пра Джэйсана Борна: «Ідэнтыфікацыя Борна» (2002), «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007); а таксама фільм Марціна Скарсэзэ «Адступнікі» (2006).

Мэцью Пейдж Дэйман нарадзіўся 8 кастрычніка 1970 годзе ў амерыканскім горадзе Кембрыдж штата Масачусетс, дзе знаходзіцца вядомы Гарвардскі ўніверсітэт. Першыя два гады яго жыцця мінулі ў багатым бостанскім раёне Ньютан. Яго бацька Кент Дэйман (нар. 1943) быў падатковым інспектарам, а маці Нэнсі Карлсан-Пейдж — прафесарам коледжа Леслі, якая спецыялізуецца на адукацыі ў малодшых класах. У ягоным радаводзе ёсць шатландскія і англійскія карані, а яго дзядуля быў фінам[5]. Таксама ў Мэта Дэймана ёсць старэйшы брат Кайл (нар. 1967), які пазней стаў скульптарам.

У 1973 годзе, калі Мэту Дэйману не было яшчэ 3 гадоў, яго бацькі развяліся, таму ён разам з братам застаўся на выхаванні ў маці ў Кембрыджы. Будучы акцёр вырас у хаце, дзе акрамя іх жыло яшчэ пяць сем’яў. Адным з суседзяў быў Говард Зін, аўтар кнігі «Гісторыя народа Злучаных Штатаў», якую Мэт Дэйман згадае ў сваім будучыні фільме «Разумнік Уіл Ханцінг».

У 1978 годзе ва ўзросце 8 гадоў Мэт Дэйман пазнаёміўся з сваім далёкім сваяком Бенам Афлекам[6][7], які жыў на яго вуліцы праз два кварталы. Ужо тады яны сталі лепшымі сябрамі, а ў будучыні — прафесійнымі партнёрамі на сцэне. Да 1986 года Мэт зразумеў, што жадае быць толькі акцёрам. Таму ён сказаў аб гэтым сваім бацькам і сабраўся адправіцца ў Нью-Ёрк, каб паспрабаваць прайсці кастынг у адным з агенцтваў. Але бацька і маці былі не вельмі гэтым усцешаныя: яны дазволілі яму паехаць, але з ўмовай, што сам аплаціць сабе дарогу. Да таго часу ўсё зберажэнні Дэймана складалі каля 200 долараў, якія яму прыйшлося выдаткаваць на падарожжа. У Нью-Ёрку будучаму акцёру атрымалася з’явіцца ў TJ Maxx commercial.

Першыя свае невялікія ролі сыграў быўшы студэнтам. У 1996 годзе з’явіўся ў фільме «Мужнасць у бою» з Дэнзелам Вашынгтонам і Мег Раян. Разам з Бенам Афлекам яны працягнулі напісанне сцэнарыя да фільма «Разумнік Уіл Ханцінг», які быў пачаты яшчэ ў Прынстоне. Але кінастудыі адмаўляліся купляць яго праз тое, што Дэйман з Афлекам жадалі выконваць ролі ў фільме. У выніку сцэнарый набыла кінакампанія Miramax Films. Фільм «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997) прынёс Дэйману і Афлеку «Оскар» за найлепшы сцэнарый. З бюджэтам у 10 млн долараў карціна сабрала 225 млн у сусветным пракаце. У 1995 годзе адмовіўся выканаць галоуную ролю ў фільме «Хуткі і мёртвы», якую ў выніку сыграў Леанарда дзі Капрыё[5]. Акцёр мог сыграць адну з роляў у фільме «Памерці ў імя» (1995), але ў выніку роля дасталася Хаакіну Феніксу[5].

У 1998 годзе сыграў у фільме «Выратаваць радавога Раяна» Стывена Спілберга. У 1999 годзе з Бенам Афлекам здымаецца ў камедыі аб двух паўшых анёлах «Догма» Кевіна Сміта і «Таленавіты містар Рыплі» рэжысёра Энтані Мінгелы з Гвінет Пэлтрау і Джудам Лоу. Дзеля таго, каб выканаць галоуную ролю ў фільме «Таленавіты містар Рыплі», Мэт Дэйман пахудзеў на 13,5 кілаграмаў. Да таго ж яму прыйшлося вывучыцца ігры на піяніна[5].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Мэт Дэйман жанаты з Люсьянай Бароза (нарадзілася ў 1976 годзе ў Аргенціне). Пазнаёміліся будучыя супругі ў 2003 годзе ў Маямі, дзе Люсьяна працавала бармэнам. Вяселле адбылася 9 снежня 2005 года ў Нью-Ёрку. Рэгістрацыя шлюбу праводзілася ў Манхэтэнскім бюро рэгістрацыі шлюбаў.

11 чэрвеня 2006 года ў горадзе Маямі штата Фларыда ў іх нарадзілася дачка Ізабела. 20 жніўня 2008 года ў сям’і Мэта з’явілася другая дзяўчынка, яе назвалі Джыя Завала. У кастрычніку 2010 года нарадзілася трэцяя дачка, якой далі імя Стэла Завала. У Люсьяны таксама ёсць дачка Алексія ад першага шлюбу.

Акцёр паліў, але кінуў пасля візіту да гіпнатызёра[5].

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Да цяперашняга часу мае 19 узнагародаў і яшчэ 43 намінацыі,[8] пакінутых без перамогі, у вобласці кіно.

Ніжэй пералічаныя асноўныя ўзнагароды і намінацыі. Поўны спіс гл. на IMDb.com

  1. Matt Damon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Matt Damon // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #120559102 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. а б в г д Часопіс OK! Мэтт Деймон. Часопіс OK! (руск.)
  6. Genealogical Chart Knowlton Line of Ben Affleck and Matt Damon(недаступная спасылка). New England Historic Genealogical Society (2 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
  7. Matt Damon(недаступная спасылка). Rootsweb (2 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
  8. Matt Damon — Awards. IMDb.com