Арабаўшчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Арабаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
200 м
Насельніцтва
630 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225314
Аўтамабільны код
1
Арабаўшчына на карце Беларусі ±
Арабаўшчына (Беларусь)
Арабаўшчына
Арабаўшчына (Брэсцкая вобласць)
Арабаўшчына

Ара́баўшчына[1] (трансліт.: Arabaŭščyna, руск.: Арабовщина) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана на шашы Р5, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Гарадзішча, за 14 км на поўнач ад Баранавіч.

Непадалёк размяшчаецца славутае Калдычэўскае возера.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад 1883 годам пазначана як сяленне ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні, мелася капліца. У 1887 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета, працаваў хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1996 годзе непадалёку ад Арабаўшчыны разбіўся самалёт, якім кіраваў лётчык Уладзімір Карват у час выканання навукова-трэніровачнага палёту.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 49 двароў, 147 жыхароў (1887)
  • 38 двароў, 216 жыхароў (1909)
  • 6 дамоў, 31 жыхар (1921)
  • 118 жыхароў (1939)
  • 354 жыхары (1970)
  • 114 падвор'яў, 672 жыхары (1998)
  • 226 гаспадарак, 630 жыхароў (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Маецца базавая школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аддзяленне ААТ «Беларусбанк», ФАП, некалькі крамаў.

Інфармацыя для турыстаў[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Тры крыжы — помнік трох паходаў палякаў — на ўскрайку лесу за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Узведзены прыкладна ў 1928. З бетону, выява арла і трох крыжоў.
  • Помнік першаму Герою Беларусі лётчыку Уладзіміру Карвату — у цэнтры мястэчка, уяўляе сабой укапаны ў зямлю хвост самалёту.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 13.03.2009 № 101 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]