Перайсці да зместу

Баркі (Мяжанскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Баркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
2 чалавекі (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218862012
Баркі на карце Беларусі ±
Баркі (Мяжанскі сельсавет) (Беларусь)
Баркі (Мяжанскі сельсавет)
Баркі (Мяжанскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Баркі (Мяжанскі сельсавет)

Баркі́[1] (трансліт.: Barki, руск.: Борки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 50 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 30 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 85 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захад і усход — лясныя масівы. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Каверзы і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.

Да 1796 года вёска ў Суражскім павеце Полацкай губерні. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1841 годзе адносілася да Цесцінскага прыхода. З 1866 года ў Цесцінскай воласці Гарадоцкага павета, адносілася да складу Аляксееўскай сельскай грамады. З 15 лютага 1923 года ў Веліжскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. У 1925 годзе былі 2 кузьні. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 15 жыхароў. Да 12 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Хмяльніцкага сельсавета[2], да 3 ліпеня 1970 года — у склад Шабраўскага сельсавета, да 8 красавіка 2004 года — у склад Хмяльніцкага сельсавета[3]. У 2012 годзе была ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».

  • 4 двары, 37 рэвізскіх душ (1785)
  • 6 двароў, 37 рэвізскіх душ (1841)
  • 15 двароў, 100 жыхароў (1897)
  • 16 двароў, 131 жыхар (пачатак 20 стагоддзя)
  • 25 двароў, 111 жыхароў (1920)
  • 21 двор, 68 жыхароў (1926)
  • 35 жыхароў (1959)
  • 52 жыхары (1970)
  • 16 гаспадарак, 20 жыхароў (1997)
  • 6 гаспадарак, 10 жыхароў (2002)
  • 1 гаспадарка, 2 жыхары (2018)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 8 верасня 2018.