Шмані
Вёска
Шмані
|
Шмані́[1] (трансліт.: Šmani, руск.: Шмани) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 52 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 87 км ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель. На паўночным захадзе працякае ручай, на паўночным усходзе знаходзіцца ўчастак лесу. Транспартныя суязі па мясцовай аўтадарозе праз вёску Газьба і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Казьянскім старостве Суражскага павета Полацкай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У канцы 18 стагоддзя перададзена ў склад Езярышчанскага староства Гарадоцкага павета той жа губерні. У ё795 годзе вёска Шманава дадзена ў арэнднае валоданне тайнаму саветніку Я. І. Булгакаву. З 1802 года ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1838 годзе вёска ў маёнтку Чурылава, уладанне князя А.Шчарбатава. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Чурылаўскага сельскага таварыства і Вускаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 115 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе частка гаспадарак займалася саматужным промыслам сталярным, шавецкім, кравецкім, пляценнем кошыкаў, працавалі кузьня, ваўначоска. У пачатку 1930-х гадоў працаваў калгас «Новае жыццё». З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў лютым 1942 года спалена гітлераўцамі, загінулі 8 жыхароў, з франтоў не вярнуліся 44 вяскоўцы. У 1944-50 гадах дзейнічаў калгас імя Сталіна. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсавета[2]. У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 11 двароў, 67 рэвізскіх душ (1785)
- 52 рэвізскія душы (1795)
- 8 двароў, 52 рэвізскія душы (1841)
- 21 двор, 170 жыхароў (1905)
- 29 двароў, 171 жыхар (1920)
- 31 двор, 186 жыхароў (1925)
- 60 двароў, 210 жыхароў (1940)
- 154 жыхары (1959)
- 74 жыхары (1970)
- 18 гаспадарак, 28 жыхароў (2000)
- 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх