Мікалай Іванавіч Гусараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Іванавіч Гусараў
Мікалай Іванавіч Гусараў
сцяг
11-ы Першы сакратар ЦК КП Беларускай ССР
7 сакавіка 1947 — 3 чэрвеня 1950
Папярэднік Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка
Пераемнік Мікалай Сямёнавіч Патолічаў
 
Партыя КПСС (з 1925)
Адукацыя Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1936)
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 3 (16) жніўня 1905(1905-08-16)
г. Нікалаеўск, Астраханская губерня, Расійская імперыя
Смерць 17 сакавіка 1985(1985-03-17) (79 гадоў)
Масква, СССР
Пахаванне
 
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»

Мікала́й Іва́навіч Гуса́раў (3 (16) жніўня 1905, Нікалаеўск17 сакавіка 1985, Масква) — савецкі партыйны дзеяч.

Член кампартыі з 1925 года, кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (1939-1952). Дэпутат ВС СССР I—IV скліканняў, член Прэзідыума ВС СССР (1946—1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і рамесніка. У 1927—29 гадах служыў у пагранічных войсках. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1936).

У 1938 годзе сакратар Свярдлоўскага гарадскога камітэта ВКП(б). У 1938—39 гадах старшыня Арганізацыйнага бюро Вярхоўнага Савета РСФСР і ЦК ВКП(б) па Пермскай вобласці. У 1939—46 гадах першы сакратар Молатаўскага (Пермскага) абкама і гаркама (з сакавіка 1940 г.) партыі. У 1946—47 гадах інспектар ЦК ВКП(б).

З 1947 па 1950 г. 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. Зняты з пасады за тое, што «...ігнараваў калегіяльнасць кіраўніцтва, асабіста змяняў рашэння Бюро ЦК, няправільна ставіўся да крытыкі недахопаў, не працаваў з партыйным актывам, не інфармаваў праўдзіва ЦК ВКП(б) аб стане спраў у рэспубліцы»[1].

У 1950—53 гадах інспектар ЦК ВКП(б). У 1953—1955 гадах 1-ы сакратар Тульскага абласнога камітэта КПСС. У 1955—1984 гг. на розных пасадах у Савеце міністраў РСФСР. З 1984 г. на пенсіі. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі і граматамі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Николай Гусаров: герой своего времени. Статьи, воспоминания, документы. — Пермь: Пушка, 2008. — 174 с.
  • Сушков А. В. Руководители города Свердловска: первые секретари горкома ВКП(б)—КПСС (1932—1991), вторые секретари горкома ВКП(б) (1937—1950): историко-биографический справочник. — Екатеринбург: Банк культурной информации, 2007. — С. 101—104. [1]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]