Канстанцін Веньямінавіч Гей
Канстанцін Веньямінавіч Гей | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
8 студзеня 1930 — 23 студзеня 1932 | |||
Папярэднік | Ян Гамарнік | ||
Пераемнік | Мікалай Гікала | ||
| |||
1922 — ? | |||
Партыя | 1) РСДРП (з 1916) 2) РСДРП(б) (1917—1918) 3) РКП(б) (1918—1925) 4) УКП(б) (1925-1939) | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 1896 | ||
Смерць | 25 лютага 1939 | ||
Пахаванне |
Канстанцін Веньямінавіч Гей (1896 — 25 лютага 1939) — савецкі партыйны дзеяч[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У Кастрычніцкую рэвалюцыю (1917) і Грамадзянскую вайну старшыня Пскоўскага губвыканкама, сакратар Пскоўскага губкама РКП(б)[1]. З 1922 года загадчык арганізацыйнага аддзела Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП(б)[1]. З 1923 года сакратар Свярдлоўскага губкама, з 1925 года загадычык арганізацыйным аддзелам ЦК ВКП(б)[1]. З 8 студзеня 1930 да 23 студзеня 1932 года першы сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б. З 1932 года сакратар Маскоўскага камітэта УКП(б)[1].
З 1934 года ўпаўнаважаны Камісіі савецкага кантролю пры СНК СССР па Узбекістане, з 1937 — па Горкаўскай вобласці, кандыдат у члены ЦК УКП(б) у 1924—1934[1].
Член ЦВК БССР у 1930—1932 гадах[1]. На пасадзе першага сакратара ЦК КП(б)Б прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць гэтак званай «нацдэмаўшчыны»: пры ім быў адбыўся працэс па сфабрыкаванай ДПУ справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да расстрэлу 25 лютага 1939 года. Месца пахавання — Данскія могілкі(руск.) бел., Масква[2]. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шумейка М. Ф. Гей Канстанцін Веньямінавіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.