Вацлаў Антонавіч Багуцкі
Вацлаў Антонавіч Багуцкі польск.: Wacław Bogucki | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
11 мая 1922 — 10 лютага 1924 | |||
Папярэднік | Вільгельм Кнорын | ||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||
| |||
1922 — 1924 | |||
Прэм’ер-міністр | Аляксандр Чарвякоў | ||
Партыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Месца працы | |||
Член у | |||
Нараджэнне | 1884 | ||
Смерць | 19 снежня 1937 | ||
Пахаванне |
Ва́цлаў Анто́навіч Багу́цкі (партыйны псеўданім Шпак, 1884, Буракаў, Варшаўская губерня, Расійская імперыя цяпер Польшча — 19 снежня 1937, Масква, «Камунарка», НКВД) — рэвалюцыянер, савецкі партыйны дзеяч[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З сям’і рабочага. Па прафесіі рабочы-металіст[2]. У 1904 годзе ўступіў у СДКПіЛ. За рэвалюцыйную дзейнасць у Беларусі і на Каўказе 9 разоў арыштоўваўся, чатыры гады правёў у турмах. У 1906 годзе быў дэлегатам пятага з’езду РСДРП ад Гродзенскай губерні. У 1910 годзе збег ад пераследаў у Амерыку, дзе працаваў па арганізацыі сацыял-дэмакратычных груп польскіх рабочых. У 1912 годзе вярнуўся ў Расію[1].
Удзельнік 1-й сусветнай вайны, на фронце вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года арганізаваў групу сацыял-дэмакратыі Польшчы і Літвы ў Тыфлісе, дзе быў членам выканкама Савета рабочых і салдат дэпутатаў ад арміі.
У 1918 годзе кіраўнік камітэта СДКПіЛ у Беластоку і Гродна, арганізатар ячэек Кампартыі Польшчы[1].
Старшыня Гродзенскага падпольнага камітэта РКП(б) у 1918 годзе, старшыня Гродзенскага Савета рабочых дэпутатаў у студзені-красавіку 1919 года. У 1919—20 гадах старшыня Надзвычайнай камісіі ў Мінску, адначасова член Бюро па нелегальнай рабоце пры ЦК КП(б)ЛіБ[1][2].
У 1921 годзе займаўся аднаўленнем камуністычных падпольных арганізацый на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Віленшчыны.
У 1921—24 гадах на савецкай і партыйнай рабоце ў Беларусі —загадчык арганізацыйнага аддзела, сакратар Цэнтральнага Бюро КП(б)Б і намеснік старшыні СНК БССР, намеснік сакратара Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). З’яўляўся прадстаўніком ЦК Кампартыі Польшчы ў Выканкаме Камінтэрна.
Пасля сканчэння курсаў марксізму-ленінізму пры Камуністычнай акадэміі ў Маскве (1929) працаваў у ВЦСПС, быў старшынёй ЦК прафсаюзаў работнікаў сувязі СССР, старшынёй Скандынаўскай секцыі Выканкама Прафінтэрна. З 1936 года ў Хабараўску, член калегіі краявога суда[1].
Арыштаваны 5 верасня 1937 года ў Хабараўску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 44. Асуджаны 19 снежня 1937 года за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31 сакавіка 1956 года[1].
Член ЦВК СССР у 1922—24 гадах і яго прэзідыума ў 1924 годзе.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
Яго імём названа вуліца ў Гродне. У Мінску на доме, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1][2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Иоффе, Э. Г. От Мясникова до Малофеева: кто руководил БССР / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2008. — 287 с. — С. 179—181. — ISBN 978-985-01-0803-6
- Члены КПСС
- Члены РСДРП
- Члены Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаўскай губерні
- Памерлі 19 снежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Польшчы
- Камуністы Польшчы
- Рэвалюцыянеры Беларусі
- Лідары беларускай кампартыі (1919—1991)
- Намеснікі Старшыні СНК БССР
- Члены Прэзідыума Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б)
- Члены Прэзідыума ЦВК СССР
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве