Аляксандр Іванавіч Крыніцкі
| Аляксандр Іванавіч Крыніцкі | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | палітык |
| Дата нараджэння | 9 верасня 1894 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 кастрычніка 1937[1] (43 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у | |
Аляксандр Іванавіч Крыніцкі (руск.: Александр Иванович Криницкий; 28 жніўня (9 верасня) 1894, Цвер — 30 кастрычніка 1937, Масква, НКУС) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі з 29 верасня 1924 года па 4 мая 1927 года[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэвалюцыйная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1913–1915 гадах вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Удзельнічаў у студэнцкім рэвалюцыйным руху.
У 1915 годзе стаў членам РСДРП. Быў арыштаваны ў верасні гэтага ж года і асуджаны на вечнае пасяленне ў Сібір.
Выйшаў на волю пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года і ў 23 гады ўзначаліў Цвярской губернскі камітэт РСДРП(б).
Падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі быў у 1918 годзе палітработнікам у Чырвонай Арміі на Паўднёвым фронце.
У 1919–1924 гадах на партыйнай працы ва Уладзіміры, Саратаве, Маскве, Омску, Данецку[2].
У БССР
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1924 да мая 1927 ў БССР: сакратар, са снежня 1925 года 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б.
На Беларусі А. Крыніцкі як тыповы прадстаўнік партыйнай эліты праводзіў у жыццё ідэі ўмацавання СССР як адзінай звышцэнтралізаванай саюзнай дзяржавы, камандна-адміністрацыйнай кіравання эканомікай, поўнай манаполіі на ўладу кампартыі. Адначасова зведваў уплыў моцнага ў 1920-я г. мясцовага нацыянальна-арыентаванага крыла КП(б)Б. Індустрыялізацыю ў БССР праводзіў з істотнымі адрозненнямі ад установак XIV з’езда УКП(б): вітаў развіццё прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны, садзейнічаў забеспячэнню вёскі неабходнымі сельскагаспадарчымі машынамі і прыладамі, развіццю прадукцыйных сіл вёскі і мястэчка, саматужнай прамысловасці і г.д.
Адначасова ў БССР шырока вялося культурнае будаўніцтва, ажыццяўлялася беларусізацыя і каранізацыя, А. Крыніцкі спрыяў авалоданню беларускай мовай і карыстанню ёю ўсімі членамі КП(б)Б. У той жа час у сакавіку 1926 года па яго ініцыятыве прынята пастанова ЦК КП(б)Б «Аб рабоце сярод інтэлігенцыі», створана камісія, па прапановах якой прадстаўнікоў навуковай, творчай і культурна-асветнай інтэлігенцыі па палітычных матывах адхілялі ад займаемых пасад.
Пачалося «выцясненне» з актыву КП(б)Б былых удзельнікаў непралетарскіх партый (БПСР, Бунд і інш.), якое заканчвалася выключэннем з партыі, арыштамі. Паміж А. Крыніцкім і старшынём СНК БССР Я. Адамовічам склаліся ненармальныя адносіны, якія прывялі да адклікання абодвух з Беларусі. У пачатку 1930-х гадоў гэтыя адносіны былі кваліфікаваны як праяўленне групаўшчыны ў КП(б)Б з праваапартуністычнай і нацыяналістычнай афарбоўкай.
Пасля працы ў БССР
[правіць | правіць зыходнік]З мая 1927 года — загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК УКП(б), з 1929 года — сакратар Закаўказскага крайкама УКП(б), потым намеснік наркама РСІ СССР, адначасова член рэдкалегіі часопіса «Большевик», намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела ЦК УКП(б), з 1933 года — начальнік Палітупраўлення і намеснік Наркамзема СССР, сакратар Саратаўскага крайкама (абкама) партыі.
Кандыдат у члены (1924—1934), член ЦК УКП(б) з 1934 г., член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б (1924—1927), член ЦВК БССР і яго Прэзідыума (1925—1927).
У ліпені 1937 года быў арыштаваны, абвінавачаны ў прыналежнасці да арганізацыі правых і шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны. У 1956 годзе быў рэабілітаваны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Криницкий Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- 1 2 Александр Криницкий: известный и неизвестный (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Цверы
- Памерлі 30 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Члены КПСС
- Члены РСДРП
- Члены ЦК КПСС
- Першыя сакратары ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Члены бюро ЦК КПБ
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Члены ЦВК БССР
- Члены Прэзідыума ЦВК БССР