Мікалай Аляксеевіч Рабых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікалай Рабых
Поўнае імя Мікалай Аляксеевіч Рабых
Нарадзіўся 11 лютага 2001(2001-02-11)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см[1]
Вага 68 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 59
Клубная кар’ера[* 1]
2022— Беларусь Славія (Мазыр) 11 (1)
2023   Беларусь Маладзечна 16 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 снежня 2023.

Мікалай Рабых (нар. 11 лютага 2001, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскай «Славіі», дзе гуляў за юнацкія каманды. У 2020 годзе выступаў за мазырскі «Мантажнік» у Кубку Беларусі[2]. Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Славіі», аднак ад пачатку сезона выступаў за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 кастрычніка 2022 года, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з дзяржынскім «Арсеналам» (1:1).

У 2023 годзе працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выхадзіў на замену. У жніўні 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Маладзечна»[3]. Па заканчэнні арэнды ў снежні 2023 года пакінуў маладзечанскі клуб[4] і вярнуўся ў «Славію»[5].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2022 Д1 Славія Беларусь 3 1
2023 (1) Д1 Славія Беларусь 8 0
2023 (2) Д2 Маладзечна Беларусь 16 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г https://fcslavia.by/ru/player/ryabyh-0
  2. Пратакол матча «Мантажнік» — «Стэнлес-ДЮСШ-3» (руск.). football.by. Праверана 8 снежня 2023.
  3. "Молодечно-2018" арендовал Рябых у "Славии" (руск.). football.by (1 жніўня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
  4. "Молодечно-2018" проинформировал об истечении соглашений с двумя десятками игроков (руск.). football.by (6 снежня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
  5. Николай Рябых вернулся в "Славию" (руск.). football.by (21 снежня 2023). Праверана 16 студзеня 2024.