Павел Іванавіч Чыкіда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Чыкіда
Поўнае імя Павел Іванавіч Чыкіда
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1995(1995-06-21)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 77 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 27
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2013—2018 Беларусь Смалявічы 125 (3)
2015   Беларусь Крумкачы (Мінск) 15 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 16 (0)
2020—2021 Беларусь Гомель 51 (0)
2022 Казахстан Мактаарал (Атакент) 12 (0)
2023— Беларусь Славія (Мазыр) 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2024.

Павел Чыкіда (нар. 21 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», а на наступны сезон перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ». У 2014 годзе стаў трывала выхадзіць на поле ў складзе смалявіцкай каманды.

У жніўні 2015 года на правах арэнды далучыўся да «Крумкачоў»[3], замацаваўся ў аснове сталічнага клуба ў якасці абаронцы (да таго выступаў у паўабароне) і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся ў «Смалявічы-СТІ» і праз два гады са смалявіцкай камандай таксама прабіўся ў элітны дывізіён.

У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[4], які ў сезоне 2018 змяніў назву на «Смалявічы». У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, а з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[5]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў стартавым складзе. У жніўні 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У лютым 2020 года стаў іграком «Гомеля»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[7]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[8], пасля чаго праходзіў прагляд у «Віцебску» і казахстанскім «Аксу», а ў лютым 2022 года папоўніў склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Мактаарала»[9]. Пакінуў «Мактаарал» па заканчэнні сезона 2022.

Са студзеня 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай»[10], аднак не трапіў у заяўку клуба не сезон і ў першай палове 2023 года заставаўся без каманды. У ліпені 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[11]. У лістападзе 2023 года кантракт са «Славіяй» быў разарваны[12][13]. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[14], пасля чаго зноў стаў трэніравацца з мазыранамі і ў лютым падпісаў новы кантракт з клубам[15].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі[16], аднак так і не згуляў за яе.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 9 0
2014 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 27 0
2015 (1) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 14 1
2015 (2) Д2 Крумкачы Беларусь 15 0
2016 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 24 1
2017 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 28 1
2018 Д1 Смалявічы Беларусь 23 0
2019 Д1 Дняпро Беларусь 16 0
2020 Д2 Гомель Беларусь 23 0
2021 Д1 Гомель Беларусь 28 0
2022 Д1 Мактаарал Казахстан 12 0
2023 (2) Д1 Славія Беларусь 8 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pavel Chikida // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.teams.by/-/player-2728/
  3. «Крумкачы» арендовали Чикиду (руск.). by.tribuna.com.
  4. Чикида, Василенок, Горбачик, Степанов и Гомелько продлили контракты со «Смолевичи-СТИ» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Чикида стал игроком "Луча" (руск.). football.by (7 сакавіка 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  6. Чикида стал игроком «Гомеля» (руск.). by.tribuna.com.
  7. "Гомель" продлил контракт с Чикидой (руск.). football.by (2 лютага 2021). Праверана 6 лютага 2024.
  8. Чикида расстался с "Гомелем" (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 6 лютага 2024.
  9. Чикида сменил "Гомель" на казахстанский "Мактаарал" (руск.). football.by (15 лютага 2022). Праверана 6 лютага 2024.
  10. Чикида тренируется с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  11. Чикида, находившийся без клуба с 2022 года, продолжит карьеру в "Славии" (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  12. «Славия» расторгла контракты с тремя футболистами (руск.). metaratings.by (28 лістапада 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  13. ИСТОЧНИК: СО “СЛАВИЕЙ” РАССТАЛИСЬ СРАЗУ ЧЕТЫРЕ ФУТБОЛИСТА (руск.). betnews.by (29 лістапада 2023). Праверана 9 лютага 2024.
  14. Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (руск.). sputnik.by (26 студзеня 2024). Праверана 6 лютага 2024.
  15. Джигеро и Чикида подписали контракты со "Славией" (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 6 лютага 2024.
  16. Байдук не сыграет за молодежку, Чикида и Шибун пополнили состав (руск.). by.tribuna.com.
  17. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.