Андрэй Віктаравіч Салавей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Салавей
Поўнае імя Андрэй Віктаравіч Салавей
Нарадзіўся 13 снежня 1994(1994-12-13)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 39 (4)
2016—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 7 (0)
2017—2018 Беларусь Слонім-2017 39 (12)
2019—2020 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 47 (34)
2021— Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2015

Андрэй Салавей (нар. 13 снежня 1994, Бяроза) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за дубль, а пачынаючы з 2012 года праходзіў у асноўны склад брэсцкага «Дынама».

У сезоне 2013 толькі ў другой палове стаў з’яўляцца на лаўцы запасных, адкуль часам выхадзіў на замену. 1 верасня 2013 года забіў свой першы гол за асноўную каманду, чым прынёс перамогу над «Нафтанам» (2:1).

У першай палове 2014 не гуляў з-за траўмы, у чэрвені 2014 года вярнуўся ў строй. У лістападзе 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[2]. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў аснове брэстчан, стаў выкарыстоўвацца пераважна на пазіцыі нападніка.

У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2016 года адправіўся на зборы ва Узброеныя Сілы[4], у верасні вярнуўся ў каманду. У першай палове сезона 2017 выступаў выключна за дубль жодзінцаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[5] і далучыўся да «Слоніма-2017»[6], дзе стаў адным з асноўных ігракоў.

У студзені 2019 года пакінуў слонімскі клуб[7] і неўзабаве перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[8]. Замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў клуба, у сезоне 2020 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2015 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі. Дэбютаваў за каманду 6 верасня таго ж года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2017 супраць Славакіі, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй з’яўляецца малодшым братам Арцёма Салаўя, былога футбаліста алімпійскай зборнай.

Зноскі