Уладзіслаў Міхайлавіч Полаз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Полаз
Поўнае імя Уладзіслаў Міхайлавіч Полаз
Нарадзіўся 6 чэрвеня 2001(2001-06-06)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 71 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Славія (Мазыр) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 сакавіка 2022.

Уладзіслаў Полаз (нар. 6 чэрвеня 2001, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З шасці гадоў займаўся футболам у мазырскай СДЮШАР-1. З 2019 года, пасля выхаду «Славіі» ў Вышэйшую лігу, пачаў выступаць за дубль клуба, быў капітанам дубля. З лета 2020 года пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў за клуб 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (4:0), калі выйшаў на замену на 83-й хвіліне. У 2021 годзе стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе. 14 мая 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з рэчыцкім «Спадарожнікам» (2:0). У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену.

У снежні 2021 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[2].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Славія Беларусь 28 3
2020 дубль Славія Беларусь 24 4
2021 Д1 Славія Беларусь 6 0

Зноскі

  1. а б в https://fcslavia.by/ru/player/poloz-0
  2. Футбол. "Славия" продлила контракт с Владиславом Полозом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2022. Праверана 4 сакавіка 2022.