Андрэй Іванавіч Залескі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Залескі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Іванавіч Залескі
Нарадзіўся 20 студзеня 1991(1991-01-20)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Нумар 13
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2014 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 36 (0)
2012 — 2013   Сцяг Беларусі Бяроза-2010 57 (3)
2015 — 2017 Сцяг Беларусі Слуцк 72 (1)
2018 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 16 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 7 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 снежня 2017.

Андрэй Залескі (нар. 20 студзеня 1991, Навагрудак) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама».

Малодшы брат Андрэя, Аляксей, таксама з’яўляецца футбалістам.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ горада Ліды, з 2008 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». Яшчэ ў 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду дынамаўцаў у матчы на Кубак Беларусі, а з наступнага сезону пачаў трывала прыцягвацца да матчаў асноўнай каманды.

Сезоны 2012 і 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе трывала гуляў у аснове.

У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Дынама». Сезон 2014 распачаў як асноўны левы абаронца, але са жніўня 2014 перастаў з’яўляцца на полі і выступаў толькі за дубль. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[2].

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[3]. У слуцкім клубе замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага абаронцы або апорнага паўабаронцы. У верасні-кастрычніку 2015 не гуляў з-за траўмы. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[4]. У сезоне 2016 быў трывалым іграком асновы, выступаў на розных пазіцыях у абароне. У сезоне 2017 стаў выступаць пераважна ў якасці правага абаронцы.

У студзені 2018 года пачынаў трэніравацца са «Слуцкам», але неўзабаве па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[5] і ў лютым стаў іграком брэсцкага «Дынама»[6]. У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся на полі. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкую каманду[7].

У лютым 2019 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2010—2011 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Дынама Мінск Сцяг Беларусі 27 1
2009 Д1 Дынама Мінск Сцяг Беларусі 2 0
2010 Д1 Дынама Мінск Сцяг Беларусі 5 0
2011 Д1 Дынама Мінск Сцяг Беларусі 12 0
2012 Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 28 1
2013 Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 29 2
2014 Д1 Дынама Мінск Сцяг Беларусі 17 0
2015 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 17 0
2016 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 28 0
2017 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 27 1
2018 Д1 Дынама Брэст Сцяг Беларусі 16 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]