Мікалай Дзмітрыевіч Мухін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Дзмітрыевіч Мухін
Дата нараджэння 15 лютага 1907(1907-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1996(1996-03-03) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці аграном
Навуковая сфера селекцыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Star of People's Friendship ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Заслужаны дзеяч навукі БССР[d] (1967)

Мікалай Дзмітрыевіч Мухін[1] (руск.: Николай Дмитриевич Мухин; 15 лютага 1907 — 3 сакавіка 1996) — вучоны ў галіне селекцыі раслін і насенняводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1963), прафесар (1964), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Арэфіна Смаленскай губерні (зараз у Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі). Скончыў школу сялянскай моладзі. Працаваў на чыгуначным вузле ў Смаленску. У 1927—1929 гг. працаваў сакратаром сельсавета ў Пачынкаўскім раёне. У 1929—1931 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. У 1935 годзе скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1936—1937 гг. працаваў на Пятроўскай машына-трактарнай станцыі ў Карэльскай АССР, у 1938—1941 гг. на Беларускай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі (навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара). З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені 1941 г. зноў быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Заходнім, 3-м Беларускім франтах. У 1945 годзе ў званні капітана камандаваў ротай аэрадромна-тэхнічнага абслугоўвання ў складзе 1-й паветранай арміі. У 1947 годзе дэмабілізаваны, узначаліў Беларускую селекцыйную станцыю. З 1956 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства (загадчык аддзела, у 1961—1987 гг. — намеснік дырэктара па навуковай частцы). Адначасова ў 1971—1978 гг. кіраваў Заходнім селекцыйным цэнтрам па збожжавых культурах.

З 1987 г. М. Д. Мухін на пенсіі (пенсіянер саюзнага значэння). Памёр 3 сакавіка 1996 г. у Мінску.

Навуковая дзейнасць і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. Д. Мухіну належаць навуковыя працы па селекцыі збожжавых культур. Аўтар і сааўтар шэрагу сартоў азімага жыта, яравой пшаніцы, ячменю, грэчкі, чырвонай канюшыны. Аўтар больш за 200 навуковых прац[2]. Пад кіраўніцтвам вучонага падрыхтавана 32 кандыдацкія і 2 доктарскія дысертацыі[2].

У 1967 і 1975 гг. абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[2].

Сярод апублікавных прац:

  • Селекция пшеницы в Белоруссии: Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора сельскохозяйственных наук / Белорус. науч.-исслед. ин-т земледелия. — Минск: [б. и.], 1962.;
  • Селекция и семеноводство зерновых культур в Белоруссии // Достижения отечественной селекции — М. 1967.;
  • Азімае жыта. — Мн., 1969.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе ў Жодзіна па вуліцы Ціміразева, 1 з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння М. Д. Мухіна на будынку Навукова-практычнага цэнтра НАН РБ па земляробстве ўстаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар Я. А. Колчаў)[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Николай Дмитриевич Мухин на сайце «Героі краіны»