Міньнін
Выгляд
Міньнін (кіт. трад. 旻宁, спр. 旻寧, піньінь Mínníng), храмавае імя Сюаньцзун (кіт. трад. 宣宗, піньінь Xuānzōng; 16 верасня 1782 — 25 лютага 1850) — маньчжурскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, восьмы імператар дынастыі Цын.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў другім сынам і спадчыннікам імператара Юн’яня.
Вёў барацьбу з кантрабандыстамі ў Паўднёвым Кітаі, якая прывяла да Першай опіумнай вайны з Вялікабрытаніяй у 1839—1842 гадах. Пасля паражэння ў вайне вымушаны падпісаць Нанкінскі дагавор, які адмяняў ізаляцыянісцкую палітыку «закрытых мораў ». Пасля заключыў дагаворы з імперыялістычнымі краінамі Еўропы і ЗША, якія пачалі каланіяльную гонку ў Азіі.
Дэвіз праўлення — Даагуан.
Імёны
[правіць | правіць зыходнік]- Пасмяротнае імя — Імператар Чэн.
- Храмавае імя — Сюаньцзун.
- Іншае імя паходзіць ад дэвізу праўлення, — Імператар Даагуан.
- Да інтранізацыі меў імя Мяньнін.
Зноскі
- ↑ а б Daoguang // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — К. : Либідь, 1997. — 462 с. — ISBN 5-325-00775-0.
- Непомнин А. Е. Гісторыя Кітая: Эпоха Цын. XVII-пачатак XX стагоддзя. — Масква: Усходняя літаратура, 2005