Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў
Дата нараджэння: 28 студзеня 1944(1944-01-28) (75 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў (нар. 28 студзеня 1944, в. Навасады, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар. Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005, 2009). Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыў стаць ваенным лётчыкам-знішчальнікам, паступаў у Качынскае лётнае вучылішча[ru], але не прайшоў па здароўі[1].

З 1961 года працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній вучнем токара, токарам I і II разрадаў. У 1964 годзе паступіў на дзённае архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. На старэйшых курсах пачаў працаваць. З 1967 года працаваў як тэхнік-архітэктар у Ваенпраекце № 92 г. і як інжынер-архітэктар у інстытуце «Белкааппраект». Скончыў БПІ ў 1968 годзе (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін: А. П. Воінаў, Н. М. Макляцова, Ю. В. Шпіт).

У час навучання ажаніўся і завёў сына. Пасля заканчэння вучобы узяў накіраванне ў інстытут «Ташдзіпрагар» у Ташкенце (архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы), разумеючы, што ў горадзе, разбураным катастрафічным землетрасеннем(руск.) бел. 1966 года, будзе шмат цікавай працы. Акрамя таго маладым спецыялістам абяцалі асобную кватэру, а ў Мінску з жыллём былі вялікія цяжкасці[1].

" Аднаўляць разбураны Ташкент з'ехаліся суперадмыслоўцы з Масквы, Ленінграда, з сібірскіх гарадоў. Узровень праектавання быў найвышэйшы. Я вельмі задаволены, што апынуўся ў гэты момант там. Гэта быў цудоўны старт. "

У 1972 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» (старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў). З 1979 года начальнік аддзела ўзгаднення праектаў і горадабудаўнічага савета Галоўнага архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Мінгарвыканкама; З 1981 года зноў галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект»; з 1986 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»; з 1998 года дырэктар праектнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Вінаградава М. К.» (вул. Старажоўская, 8-74/а).

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1974 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: канцэпцыя забудовы комплексу ВДНГ Узбекскай ССР у Ташкенце (1970, у сааўтарстве з Б. Р. Улькіным[ru], Цуладзэ, Н. Легастаевай); праект павільёна «Баваўнаводства» ВДНГ Узбекскай ССР (1975); гісторыка-археалагічны комплекс «Старажытнае Бярэсце» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці (1980, у сааўтарстве з В. У. Крамарэнкам, У. І. Шчарбіна), кінатэатр «Масква» ў г. Мінску (1982, у сааўтарстве з В. У. Крамарэнкам, У. І. Шчарбіна); канцэпцыя забудовы навукова-вытворчай зоны акадэмгарадка АН БССР. У аўтарскім калектыве з архітэктарамі (1982, у сааўтарстве з І. К. Вінаградавым, Б. С. Паповым, Г. Б. Гераўкерам, С. С. Жураўлёвым, Н. Яснагародскай); распрацоўка будаўнічых праектаў Інстытута біяарганічнай хіміі, Інстытута геахіміі і геафізікі, корпус агульнага прызначэння зоны інстытутаў хімічных навук, спецкорпус Інстытута біяарганічнай хіміі, Інстытут генетыкі і цыталогіі, корпус мадэльных установак, комплекс фітатрона і інш.   (19831988, у сааўтарстве з І. К. Вінаградавым , Г. Б. Гераўкерам, С. С. Жураўлёвым), санаторыя «Белая Русь» на воз. Нарач (1986, у сааўтарстве з І. К. Вінаградавым); адміністрацыйна-тэхнічны комплекс Мінскай цэнтральнай мытні . У суаўтарстве з архітэктарам (1993, у сааўтарстве з А.  Брыгадным); піўзавод АП НДІ ПКД у пасёлку Вялікае Сціклева (у сааўтарстве з Э.  Мядзведзевым, чыгуначны вакзал з падземным узроўнем і комплексным добраўпарадкаваннем прывакзальных плошчаў у г. Мінску(2000—2002, у сааўтарстве з В. У. Крамарэнкам , І. К. Вінаградавым); будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (20032006, у сааўтарстве з В. У. Крамарэнкам). Помнік Францыску Скарыну (2006, у сааўтарстве са скульптарам А. В. Дранцам, архітэктарам В. У. Крамарэнкам); Шматфункцыянальны комплекс у граніцах вуліц ВакзальнаяТалстогазавулак Спартыўны, комплекс будынкаў «Белгазпрамбанка» па вул. Прытыцкага, 60/2 (у сааўтарстве з Э.  Мядзведзевым, Я. Вінаградавым) — усе ў Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за праект комплексу чыгуначнага вакзала (2005) і праект будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2009) у г. Мінску. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» за праект будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Брат архітэктара Івана Кліменцьевіча Вінаградава. У шлюбе з Валянцінай Сцяпанаўнай мае сына Яраслава, таксама архітэктара[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Виноградов Михаил Климентьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.