Насельніцтва Чэхіі
Насельніцтва Чэхіі | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Has census | 2011 Census of the Czech Republic[d], 2021 Census of the Czech Republic[d] і 2001 Census of the Czech Republic[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Насельніцтва Чэхіі складае 10,6 млн чалавек. Па колькасці насельніцтва сярод краін Еўропы Чэхія суседнічае з Грэцыяй, Венгрыяй, Партугаліяй. 95 % жыхароў краіны — чэхі, другі па колькасці заходнеславянскі народ. У рэлігійным складзе пераважаюць каталікі, але іх усяго 20 %, паколькі Чэхія вядомая як адна з найбольш атэістычных краін свету. Урбанізацыя складае 71 %: у Празе жыве 1,3 млн чал, больш за 100 000 жыхароў маюць Брно, Острава, Пльзень Оламаўц.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да 1980-х насельніцтва краіны хутка павялічвалася, у 1980-х прырост запаволіўся, а у 1990-х стаў нулявым, (ў асобныя гады — адмоўным). Найгоршая дэмаграфічная сітуацыя назіралася ў пачатку 2000-х, а вось з 2005 колькасць жыхароў Чэхіі пачала рашуча ўзрастаць. Варта адзначыць, што станоўчая дынаміка ў вялікай ступені вынікае з фактару міграцыйнага прытоку, які выкліканы эканамічнымі поспехамі краіны. Нараджальнасць жа ў 2018 была меншай за смяротнасць (9,2 супраць 10,5 на 1000 чалавек), а сумарны каэфіцыент нараджальнасці складаў усяго 1,46. Як і паўсюль у Еўропе, насельніцтва Чэхіі старэе: доля асоб старэйшых за 65 гадоў амаль дасягнула 20 %, сярэднестатыстынаму чэху ў 2018 было 42,5 гадоў.[1]
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Паколькі пункт «нацыянальнасць» у чэшскім перапісным бланку неабавязковы, 26 % насельніцтва вырашыла не дзяліцца са статыстыкай гэтай інфармацыяй. Тым не менш відавочна, што большасць насельніцтва складаюць чэхі. Каля 5 % жыхароў Чэхіі ідэнтыфікуюць сябе як маравы — этнічна блізкая да чэхаў група, што насяляе землі Маравіі. Сярод карэнных меншасцяў — славакі (каля 2 %), цыганы (паводле накаторых ацэнак — да 250 тысяч)[2], палякі, яўрэі.
Імігранты і эмігранты
[правіць | правіць зыходнік]Пастаянны міграцыйны прыток робіць нацыянальны склад усё болей стракатым. Па стане на 2016 год у Чэхіі налічвалася каля паўмільёна замежнікаў, палова з якіх прыходзілася на ўкраінцаў і славакаў, а вось трэцяя дыяспара нечаканая: у Чэхіі жыве каля 40 тыс. в’етнамцаў (0,4 % населтьніцтва) — в’етнамскія працаўнікі з’явіліся тут яшчэ ў сацыялістычныя для Усходняй Еўропы часы, большасць з іх асела на новай радзіме.[3] З іншага боку, шмат чэхаў раскідана па ўсім свеце: у адных ЗША паўтара мільёны чалавек маюць чэшскія карані, а Чыкага ў пачатку XX ст. па колькасці чэшскамоўных жыхароў саступаў толькі Празе і Вене.[4]
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Каля 95 % жыхароў Чэхіі размаўляюць па-чэшску, у тым ліку і маравы, частка якіх размаўляе на мараўскіх гаворках чэшскай мовы (а хто-ніхто разглядае мараўскую як самастойную заходнеславянскую мову).
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Большасць насельніцтва Чэхіі не вызнаюць ніякай рэлігіі, з іх 30 % пераканана называюць сябе атэістамі (больш толкі ў Кітаі і Японіі), яшчэ каля 45 % не атаясамлівае сябе ні з якой рэлігіяй.[5] Гэта тэндэнцыя не толькі апошніх дзесяцігоддзяў і камуністычнага мінулага — гістарычна чэхі вядомы як адзін з самых талерантных і рэлігійна індэферэнтных народаў. Аднак менавіта тут у пачатку XIV стагоддзя адбылася першая вялікая спроба рэфармацыі каталіцкай царквы. Тым не менш, каталіцтва на чэшскіх землях адстаяла свае пазіцыі і сёння большасць вернікаў (якіх усяго 20-25 %) — каталікі, меншасць — пратэстанты.
Размяшчэнне і рассяленне
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва размешчана па тэрыторыі Чэхіі даволі раўнамерна. Сярэдняя шчыльнасць складае сярэднія па еўрапейскіх мерках 134 чал/км². 73,5 % жыхароў краіны з’яўляюцца гараджанамі (2018), найбольшая канцэнтрацыя гарадскіх паселішчаў на поўначы і на ўсходзе краіны.[6] У сталіцы жыве 1,3 млн чалавек, у пражскай агламерацыі — каля 2,3 млн. Далей ідуць Брно (377 тыс.), Острава (294), Пльзень (169), Ліберац (102), Оламаўц (100 тыс.чал).
Зноскі
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ez.html Архівавана 30 ліпеня 2020.
- ↑ http://romove.radio.cz/en/article/18158
- ↑ https://www.radio.cz/en/section/talking/is-the-czech-republics-vietnamese-community-finally-starting-to-feel-at-home
- ↑ http://www.encyclopedia.chicagohistory.org/pages/153.html
- ↑ https://secularpolicyinstitute.net/survey/global-index-of-religion-and-atheism/
- ↑ https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ez.html Архівавана 30 ліпеня 2020.