Петэр Гандке

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Петэр Гандке
ням.: Peter Handke
Партрэт
Род дзейнасці пісьменнік, кінарэжысёр, сцэнарыст, перакладчык, драматург
Дата нараджэння 6 снежня 1942(1942-12-06)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Жонка Sophie Semin[d]
Дзеці Amina Handke[d] і Léocadie Handke[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Signature of Peter Handke.svg
Commons-logo.svg Петэр Гандке на Вікісховішчы

Петэр Гандке (ням.: Peter Handke, 6 снежня 1942, Грыфін, Аўстрыя) — аўстрыйскі пісьменнік і драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2019) «за ўплывовыя працы, якія з моўнай вынаходлівасцю даследавалі перыферыю і спецыфіку чалавечага вопыту» [5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1942 годзе. Яго маці — карынційская славенка.

З 1954 года вучыўся ў каталіцкай гімназіі для хлопчыкаў, дзе публікаваўся ў школьнай газеце. У 1961 годзе паступіў ва Універсітэт Граца, дзе вывучаў права. У Грацы ён стаў удзельнікам літаратурнай групы «Форум гарадскога парку» (Das Forum Stadtpark) і публікаваўся ў часопісе «Рукапісы» (Manuskripte). З выхадам у свет яго першага рамана ў 1965 годзе ён пакінуў універсітэт і стаў прафесійным пісьменнікам. У 1966 годзе быў апублікаваны яго першы раман «Шэршні» (Die Hornissen). Пачынаючы з 1970-х гадоў Хандке пачаў супрацоўнічаць з рэжысёрам Вімам Вендэрсам.

Падвяргаўся крытыцы за падтрымку рэжыму Слабадана Мілошавіча. У 2006 годзе Гандке выступіў на пахаванні былога лідара Сербіі, пасля чаго была адменена інсцэніроўка п’есы пісьменніка «Гульня ў пытанні ці падарожжа ў звонкія зямлі» ў парыжскім тэатры Comédie-Française[6].

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Шэршні / Пэтэр Гандке, пер. з нямецкай Яўген Бяласін // ARCHE «Пачатак». № 4 (5), 1999. — С. 169—255.

Зноскі