Перайсці да зместу

Каралеўства Фінляндыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Фінляндыя
фінск.: Suomen kuningaskuntahanke
шведск.: Konungariket Finland
Гімн: Гімн Фінляндыі
< 
 >
1918  1919
Сталіца Хельсінкі
Мова(ы) фінская, шведская
Афіцыйная мова фінская мова і шведская мова
Рэлігія пратэстанцтва і каталіцтва
Грашовая адзінка Finnish markka[d]
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кіраўнікі дзяржавы
Кароль
  1918 Фрэдрык Каарле
Рэгент
  1918 Пэр Эвінд Свінхувуд
  19181919 Карл Густаў Эміль Манергейм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карона Фінляндыі (рэканструкцыя)

Каралеўства Фінляндыя (фінск.: Suomen kuningaskuntahanke) — форма дзяржаўнага ладу, што існавала ў Фінляндыі ў 19181919 гадах.

Было ўтворана пасля Грамадзянскай вайны буржуазным Сенатам[en], што правёў у сойме рашэнне аб манархічнай форме дзяржаўнага ладу. У пачатку кастрычніка 1918 года першым каралём Фінляндыі стаў абраны германскі прынц Фрыдрых Карл Гесенскі[en]. Увесну 1919 года быў абраны новы парламент, які прыняў рэспубліканскую форму праўлення. Рэгент Фінляндыі Карл Густаў Эміль Манэргейм зацвердзіў гэтае рашэнне 17 ліпеня 1919 года, што стала канцом існавання каралеўства[1].